3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Георгій Скрыпнічэнка. Графіка

Мероприятие уже прошло

Жанр Тематическая выставка

2 красавіка 2013 года а 17 гадзіне ў вялікай зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва адбудзецца адкрыццё выстаўкі «Георгій Скрыпнічэнка. Графіка» і прэзентацыя альбома, прысвечанага яго творчасці.

«Маска гаворыць нам больш, чым твар»
Аскар Уайльд

Графічныя галаваломкі Георгія Скрыпнічэнкі ўварваліся ў беларускае мастацтва ў 1960-х гадах, збянтэжыўшы новым сюррэалістычным поглядам на рэчаіснасць. Яго работы былі насычана дэкаратыўныя і адкрыта эпатажныя для таго часу. Ірэальна-гратэскныя, алегарычныя, з феерверкам вобразаў, яны не маглі быць не заўважанымі даследчыкамі і гледачамі. Мастак стварыў фантастычны свет, які не паддаваўся класіфікацыі і звыкламу мастацтвазнаўчаму аналізу. Ён гуляў правіламі мастацтва. Яго цікавілі сублімацыя рэальнасці, вывядзенне незвычайнага з банальнасці. Пры гэтым яго работы сведчылі аб уменні тонка адчуваць суадносіны лініі і плямы.

Георгій Скрыпнічэнка быў захоплены ў 1960 – 1970-я гады рускім сімвалізмам, паэзіяй Г.Ахматавай, З.Гіпіус, І.Бродскага, І.Севяраніна, А.Блока, В.Хлебнікава, М.Цвятаевай. Эстэтыка сімвалістаў моцна паўплывала на свядомасць мастака. Ён пранікся неабходнасцю «абуджаць вобразы», адлюстроўваць не рэчы, а свае ўражанні ад іх.

З элементаў рэальных жыццёвых назіранняў, прапушчаных праз прызму ўласнага ўяўлення, мастак ствараў амаль архітэктанічныя вобразы. У павуцінні ліній заўжды знаходзіў месца стылізаваным постацям. Невыпадкова некаторыя яго малюнкі мелі асацыятыўны працяг і сталі падставай для стварэння каляровых варыянтаў апрабаванай у чорна-белай графіцы тэмы. Калі разглядаеш графічныя творы Г.Скрыпнічэнкі, перажываеш парадаксальнае пачуццё: парушаныя законы сумяшчальнасці частак, абсурдныя злучэнні ліній, фігур стабілізуюцца праз напружаны і ў той жа час устойлівы вобразны і кампазіцыйны каркас.
Па словах тэарэтыка сімвалізму В.Іванова, паэзія і мастацтва ёсць «тайнапіс невымоўнага». У графіцы Георгія Скрыпнічэнкі ёсць не толькі звышрацыянальная чуласць, але надзвычай тонкае валоданне майстэрствам намёку, каштоўнасць аўтарскай мастацкай мовы – у «недагаворанасці», «схаваных сэнсах», што надаюць яго работам шматзначнасць.

Наталля Шаранговіч,
мастацтвазнаўца, дырэктар Музея
сучаснага выяўленчага мастацтва

Выстаўка працуе да 20 красавіка 2013 г.

Уваход на адкрыццё выстаўкі і прэзентацыю альбома толькі па журналісцкіх пасведчаннях!

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Георгій Скрыпнічэнка. Графіка» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный центр современных искусств Республики Беларусь по ул. Некрасова, 3».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.