3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

У палескай глушы

Мероприятие уже прошло

Жанр Тематическая выставка

Адкрыццё выстаўкі да 90-годдзя віленскага выдання аповесці «У палескай глушы»

19 сакавіка а 16-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі да 90-годдзя віленскага выдання аповесці «У палескай глушы».
На выстаўцы прадстаўлены матэрыялы аб гісторыі напісання твора, пра яго шлях да друку, пра вобразы галоўных герояў.

У 2013 годзе спаўняецца 90 гадоў з таго часу, калі выйшла ў свет у Вільні першая аповесць з трылогіі «На росстанях». За гэты час аб выдатным творы напісаны шэраг артыкулаў, публікацый, даследванняў, раскрыты яго багаты змест, ацэнены мастацкія вартасці. Але цікавасць да коласаўскага твора не змяншаецца. Кожнае новае пакаленне адкрывае ў палескіх аповесцях штосьці сваё, раней не заўважанае або належным чынам не ацэненае. Такі лёс вялікіх эпахальных твораў.

Асабліва каштоўнымі з’яўляюцца кнігі з дарчымі надпісамі аўтара. Вельмі цёплы дарчы надпіс пакінуў Якуб Колас сваёй сястры Алене Міхайлаўне Лойка: «Дарагой сястрыцы Лене на добрую памяць ад брата, Якуба Коласа. 7.І.1928 г. Мінск». Яшчэ дзве кнігі паэт падпісаў сваім сябрам, дзяржаўнаму дзеячу БССР Адамовічу Язэпу Аляксандравічу і яго жонцы, старшыні Галоўпалітасветы БССР Шамардзіной Сафіі Сяргееўне.

Калекцыю мастацкай каласіяны, прысвечанай знакамітай палескай аповесці, складаюць работы В.К. Жолтак, Л.М. Гоманава, У.Я. Сулкоўскага, якія дапамагаюць нам уявіць жыццё і побыт пачатку дваццатага стагоддзя.

Асабліва прыемна, што на выстаўке прадстаўлена калекцыя графічных работ А.М. Дзямарына. Беларускаму мастаку, які працуе ў галіне кніжнай і станковай графікі, а таксама ў жывапісе, аўтару ілюстрацый да кніг «На росстанях» Я. Коласа, «Птушкі і гнёзды» Я. Брыля, «Векапомныя дні» М. Лынькова, "Знамёны над штыкамі" І. Шамякіна, "Выбраныя творы" М.Лермантава ў гэтым годзе спаўняецца 75 гадоў.

Арыгіналы фотаздымкаў, рукапісы Якуба Коласа часу напісання трылогіі і прататыпаў яго твора, выданні аповесці на беларускай мове і ў перакладах на іншых мовах свету, архіўныя матэрыялы – невялікая часцінка той багатай творчай спадчыны, якую пакінуў нашчадкам Якуб Колас.

На ўрачыстым адкрыцці выстаўкі адбудзецца паказ мастацкага фільма «Першыя выпрабаванні»(1960 г., аўтары сцэнарыя А. А. Куляшоў і М. Лужанін) Уладзіміра Корш-Сабліна паводле рамана Якуба Коласа «На росстанях».

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!

Адрас музея:
г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5
Тэл. для даведак: 284-15-84, 284-17-02

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «У палескай глушы» в Минске, место проведения выставки  - «Государственный литературный музей Якуба Коласа».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.