3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Будзь гаспадаром!

Мероприятие уже прошло

Жанр Книжная, Культурно-образовательный проект, Плакат

19 сакавіка а 16 гадзіне ў галерэі «Атрыум» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё культурна-асветніцкага праекта «Будзь гаспадаром!».

Праект «Будзь гаспадаром!» уключае кніжную выстаўку і выстаўку беларускага агітацыйнага плаката 70 – 80 гадоў. У экспазіцыі прадстаўлена 46 аўтарскіх плакатаў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Сярод аўтараў такія вядомыя майстры плаката як А. М. Чуркін, М. В. Гурло, С. А. Волкаў, У. І. Жук, С. І. Ярохін, Т. В. Гардашнікава і іншыя.

Адна з мэтаў праекта – паказаць плакат не толькі як агітацыйны і  ідэялагічны. Плакат з’яўляецца гісторыка-мастацкім дакументам «свайго часу» – часу нараджэння і непасрэднай службы на вулічных стэндах і ў грамадскіх інтэр’ерах. Ён захоўвае сваю актуальнасць як удзельнік падзей. Таму кожная выстаўка плакатнага мастацтва атрымлівае грамадскі рэзананс, уваскрашаючы мінулае, служыць паказчыкам адносін да яго ў сённяшнія дні.

Рэспубліканскія выстаўкі беларускага плаката ў савецкі час рэгулярна праходзілі ў Палацы мастацтва (Мінск). Усесаюзныя выстаўкі плаката ў перыяд з 1959 па 1987 год праводзіліся кожныя чатыры гады. На гэтых выстаўках былі прадстаўлены розныя віды і жанры плаката: палітычныя, рэкламныя, тэатральныя, на сацыяльныя і культурныя тэмы. У канцы 70-х гадоў у плакатным мастацтве была вялікая стылістычная разнастайнасць. Майстры беларускага плаката ў гэты перыяд пайшлі па шляху ўзбагачэння выяўленчай мовы, зрабілі акцэнт на асваенні выяўленчай метафары. Вялікі ўплыў аказаў у гэты перыяд на развіццё беларускага плаката поспех польскіх плакатыстаў. Такія тэндэнцыі польскага плаката, як інтэлектуалізм, дэкаратыўнасць, выразнасць плакатнай формы, былі творча ўспрыняты многімі маладымі беларускімі мастакамі.
   
Тэл. для даведак: 293 27 67; 293 28 33
Е-mail: pr@nlb.by

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Будзь гаспадаром!» в Минске, место проведения выставки  - «Национальная библиотека Беларуси».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.