3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Паўстанне 1863-1864 гг.

Мероприятие уже прошло

Жанр Тематическая выставка

«Паўстанне 1863-1864 гг.» (у гравюрах французскага часопіса «Le Monde illustrè», кнігах, дакументах і іншых помніках ХІХ ст.)

20 сакавіка 2013 г. а 17-й гадзіне
ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстава, прысвечаная 150-годдзю паўстання 1863-1864 гг. Шырокая аўдыторыя можа агледзець прэзентуемую выстаўку з 21 сакавіка.

Запрашаем прадстаўнікоў СМІ прыняць удзел ва ўрачыстасці і пацвердзіць сваю прысутнасць па тэл. 327-00-05.

Выстава дэманструе творы графікі, кнігі, дакументы і іншыя помнікі ХІХ ст. На ёй прадстаўлена больш за 30 арыгінальных гравюр з французскага часопіса “Le Monde illustrè”, друкаваныя выданні і рукапісныя дакументы – апублікаваныя ўспаміны сучаснікаў падзей, творы грамадска-палітычных дзеячаў, гістарычныя даследаванні, узоры фалерыстыкі і сфрагістыкі.

Асобнай увагі заслугоўвае калекцыя гравюр, якая ўпершыню прадстане перад гледачамі. На гэтых выявах вачыма еўрапейцаў можна ўбачыць падзеі 1863-1864 гг., што адбываліся на землях сучаснай Беларусі, Літвы, Польшчы. Гравюры выконвалі ролю своеасаблівых рэпартажных фотаздымкаў, яны суправаджалі невялікія паведамленні ў хроніцы, і нярэдка былі больш інфарматыўнымі і яскравымі, чым самі артыкулы. На прадстаўленых выявах можна ўбачыць батальныя сцэны, замалёўкі з паўсядзённага жыцця варагуючых бакоў, тылу, драматычныя эпізоды заканчэння і паразы паўстання – высылка, эміграцыя. У шэрагу гравюр, сярод краявідаў Польшчы, Літвы, Расіі сустракаюцца знаёмыя мясціны і ваколіцы – Мінск, Гродна, Навагрудак, Барысаў, Слуцк.

Паўстанне 1863—1864 гг. нацыянальна-рэвалюцыйных сіл на частцы зямель колішняй Рэчы Паспалітай – тэрыторыях сучасных Беларусі, Літвы і Польшчы аказала значны ўплыў на ажыўленне грамадска-палітычных сіл, рэвалюцыйнага руху ў Еўропе, Расіі.

Выставачны праект арганізаваны Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь на падставе прыватнай калекцыі, пры ўдзеле Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
Адрас: г.Мінск, вул. К. Маркса, 12,

Выстаўка працуе з 11.00 да 19.00, выхадны – панядзелак

тэл. для даведак
327 43 22
327 00 05
327 00 05                                                      

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Паўстанне 1863-1864 гг.» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный исторический музей Республики Беларусь».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.