3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Невычэрпная крыніца

Мероприятие уже прошло

Жанр Выставка костюмов

12 сакавіка 2013 года ў 17.00 у мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» адбудзецца адкрыццё выставы мастака па касцюмах Наталлі Смаляк «Невычэрпная крыніца».

На выставе прадстаўлены сучасныя сцэнічныя касцюмы, створаныя па матывах беларускіх народных святочных і вясельных строяў канца ХIХ – пачатку ХХ стагоддзяў. У работах  радэманстраваны шматграннасць традыцый беларускага народнага касцюма і шматварыянтнасць аўтарскіх спосабаў іх інтэрпрэтацыі, арыгінальнае спалучэнне традыцыйных тэхнік (ручное ткацтва, вышыўка, нашыўкі тасьмой і інш) і сучасныя падыходы да пабудовы структуры формы касцюма і спосабаў яго дэкарыравання.

Наталля Смаляк імкнецца да пераасэнсоўвання народных традыцый праз індывідуальнае аўтарскае бачанне. Эстэтыка народнага касцюма закладваецца як аснова, на якой ствараюцца новыя вобразныя структуры, у якіх традыцыя счытваецца не літаральна, а праз выкарыстанне традыцыйных тэхнік, фактур, прыёмаў аздаблення і г.д. Мастацкая вобразнасць, канструктыўныя і дэкаратыўныя асаблівасці беларускага народнага строя інтэрпрэтуюцца з вялікай ступенню ўмоўнасці і максімальна адаптуюцца да патрабаванняў сцэны. У выніку ўзнікаюць яркія і выразныя сцэнічныя вобразы, выкананыя ў арыгінальнай аўтарскай манеры – з тонкай прапрацоўкай колера-тонавых адносін, далікатным выкарыстаннем дэкору, гарманічнымі суадносінамі аб'ёму і формы.

Наталля Смаляк – выпускніца кафедры народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, стыпендыят спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, сябра Беларускага саюза мастакоў, лаўрэат і дыпламант рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў і фестываляў, удзельніца больш 30 мастацкіх выстаў, якія праходзілі як у нашай краіне, так і за мяжой (Польшча, Літва), аўтар трох персанальных праектаў (Беларусь, Польшча). Яе працы запатрабаваны шматлікімі творчымі калектывамі ў Беларусі, Польшчы, Расіі, Літве, Латвіі, Эстоніі, Украіне, Малдове, Казахстане, Узбекістане, асобныя мастацкія работы знаходзяцца ў пасольствах і прыватных калекцыях Вялікабрытаніі, Паўночнай Ірландыі, Францыі, ЗША.

Выстава будзе працаваць з 12 па 23 сакавіка 2013 года.

Наш адрас: мастацкая галерэя «Універсітэт культуры», Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі);
Кант. тэл.: 327 - 26 - 12.
Мы працуем: 11.00 – 19.00 Выхадныя: нядзеля, панядзелак.

Уваход вольны.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Невычэрпная крыніца» в Минске, место проведения выставки  - «Университет Культуры».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.