3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Каля нуля

Мероприятие уже прошло

Жанр Фото

«Каля нуля» / фотавыстава Марыны Бацюковай

Адкрыццё: 7 сакавіка 2013 года, 18.00
Працуе: па 20 сакавіка 2013 года
Месца: народны фотаклуб «МіНСК» (г. Мінск, вул. Казлова, 2). Уваход вольны
Куратар: Я.К. Казюля

У межах Мінскага фестываля фатаграфіі 7 сакавіка 2013 года а 18 гадзіне адбудзецца адкрыццё выставы Марыны Бацюковой «Каля нуля».

Экспазіцыя будзе дэманстраваць працы з новага праекта, над якім аўтар працуе на працягу апошніх двух год. «Звышадчувальны» аб’ектыў знаходзіць матывы глыбей за відавочнае. Фатограф дазваляе нам адчуць шэпт нашага ўнутранага свету. Што адбываецца ў той унутранай рэальнасці - ніколі непадуладна тлумачэнню, але заўсёды цікава для мастацкага асэнсавання.

Новая серыя фатографа - гэта філасофскае разважанне аб самым, мабыць, дзіўным стане - нуль. Гэта і пачатак і канец, і рух і прыпынак. Гэта, міжволі, выявілася ў ключавых фатаграфічных матывах: скрыжаванне, дарога, лесвіца, што як немага лепш перадае думкі чалавека шукаючага. На мове фатаграфічнай пластыкі гэта выяўляецца рытмічна скампанаванымі лініямі, манахромам. Але нуль - гэта і стан трывогі, нераўнавагі, хістання. Гэтаму, безумоўна, адпавядаюць размытыя, як бы заштрыхаваныя «снежным ветрам» лініі і формы. Паняцце «нуль» у гэтай серыі паказвае сваю шматграннасць і адначасова адзінства гучання - працяглага, як сама бясконцасць, тонкага, як сама лінія жыцця, параўнальнага з мелодыяй будысцкіх званочкаў, якія калыша вецер.

Марына так каментуе серыю «Каля нуля»: «Гэта настрой, стан, пункт гледжання. Гэта разгляданне і ўзіранне, і вельмі дэлікатнае занатоўванне. Каля нуля… сення, пагадзіцеся, гэта ня толькі прагноз надвор’я. Гэта ў першаю чаргу стан душы, настрой, наваколле… Так бы мовіць, пераходны момант. З аднаго боку - нейкая разгубленасць, нават хваравітасць, абыякавасць часам. З другога боку, можна лічыць, што гэта час дзеля разваг, якія апынуцца вытокамі моцы».

Аб аўтары
Марына Бацюкова нарадзілася, жыве і працуе ў Мінску. Фатаграфіей пачала займацца з 2005 года. Фатаграфічную адукацыю атрымала ў Творчых майстэрнях Акадэміі мастацтваў Беларусі, Маскоўскай школе фатаграфіі імя Родчанкі. Сябра Беларускага саюза мастакоў, БГА «Фотамастацтва» і НФК «МіНСК». Актыўны ўдзельнік выстаў. Працы Марыны экспанаваліся ў галерэі «Выстаў няма» (Масква), галерэі Саюза фотамастакоў Літвы (Вільнюс), ЦСМ «Вінзавод» (Масква), Музее сучаснага мастацтва і Нацыянальным мастацкім музее ў Мінску, Полацкай мастацкай галерэе, музее Адама Міцкевіча і г.д. Лаўрэат шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў (Залаты медаль ISF міжнароднага конкурсу «Планета дзяцей» 2010 года).

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Каля нуля» в Минске, место проведения выставки  - «Народный фотоклуб Минск».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.