Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

У межах уласнага «Я»: мастак-калекцыянер у Беларусі

Мероприятие уже прошло

Жанр Тематическая выставка

За дзесяцігоддзі замкнёнай сістэмы арт-адносін «Мастак – Твор  – Мастак» у Беларусі ўтварыўся шэраг унікальных калекцый, сфарміраваных мастакамі, куды ўваходзяць працы, аналагаў якіх не знайсці ні ў адной музейнай калекцыі краіны.

Прычын, чаму мастакі збіраюць гэтыя калекцыі, некалькі. Гэта і матэрыяльная падтрымка адзін аднаго, і разуменне таго, што гэты мастак важны для культурнага поля краіны, таму неабходна захаваць ягоную творчасць у Беларусі. Гэта і жаданне валодаць  канкрэтнай працай, а таксама абмен працамі паміж мастакамі.

Але галоўнай прычынай феномена калекцыя мастака застаецца адсутнасць цікавасці да сучаснага мастацтва «звонку» арт-супольнасці: з боку, напрыклад, беларускіх бізнэсоўцаў. Крытыкі, куратары, самі аўтары наракаюць на тое, што сфера калекцыянавання ў Беларусі, нягледзячы на тое, што ёсць шэраг мастакоў, а таксама патэнцыйныя пакупнікі, развіваецца вельмі марудна. Менавіта таму асноўнымі знаўцамі сучаснага мастацтва працягваюць заставацца самі аўтары.

Такім чынам, праект «У межах уласнага «Я»: мастак-калекцыянер у Беларусі» паспрабуе ўзняць пытанні феномена калекцыянавання. Для чаго патрэбныя калекцыі? Якія існуюць асноўныя крытэрыі для іх стварэння? Што ўяўляюць сабой юрыдычныя асаблівасці калекцыянавання ў Беларусі?

У экспазіцыі праекта будзе прадстаўлены шэраг працаў з прыватных калекцый беларускіх мастакоў — Руслана Вашкевіча, Жанны Гладко, Міхаіла Гуліна, Артура Клінава, Аляксея Лунёва, Сяргея Кірушчанкі, Данілы Парнюка, Андрэя Плясанава, Вольгі Сазыкінай, Тамары Сакаловай, Ігара Саўчанкі і Антаніны Слабодчыкавай.

Куратары праекта — Таццяна Арцімовіч і Валянціна Кісялёва.

Спецыяльна да выставы мультымедыйны часопіс 34mag.net падрыхтуе аўдыёгід па кожнай калекцыі.

У рамках праекта чакаецца шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных калекцыянаванню:  круглы стол «Чаму мастак становіцца калекцыянерам?» з удзельнікамі праекта — мастакамі-калекцыянерамі; прэзентацыя серыі альбомаў беларускіх сучасных мастакоў «Калекцыя пАРТызана» Артура Клінава; прэзентацыя ўласнай калекцыі Андрэя Плясанава.

А таксама VIP-мерапрыемства для запрошаных гасцей: лекцыя-прэзентацыя прафесара ЕГУ, кіраўніка праграмы «Візуальныя даследаванні» Альміры Усманавай, прысвечаная правілам стварэння прыватнай калекцыі.

Адкрыццё выставы 5 сакавіка а 19-й гадзіне.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы