3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Старонкі гісторыі паўстання 1863–1864 гг.

Мероприятие уже прошло

Жанр Тематическая выставка

28 лютага 2013 г. а 16-й гадзіне ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа НАН Беларусі (вул. Сурганава, 15, інфармацыйна-выставачны цэнтр, пакой 110) адбудзецца прэзентацыя выстаўкі «Старонкі гісторыі паўстання 1863–1864 гг.».

На ёй прадстаўлена больш за 100 друкаваных і рукапісных дакументаў XIX–XXI стст. з фондаў бібліятэкі. Гэта апісанні ваенных дзеянняў, зборнікі справаводчых матэрыялаў і публіцыстыкі, мемуары, даследаванні айчынных і замежных навукоўцаў.

Экспанаты адлюстроўваюць цікавасць да паўстання на працягу 150-гадовай гісторыі і неадназначнасць ацэнкі яго сэнсу ў розныя часы рознымі асобамі: ад «бунту польскіх паноў і ксяндзоў за аднаўленне Польшчы (Рэчы Паспалітай)» да «беларускага нацыянальна-вызваленчага руху».

Упершыню ў бібліятэцы выстаўлены арыгінальны дакумент 150-гадовай даўніны – справа «Описание военных действий Каргопольского полка с польскими мятежниками». У рукапісе змешчаны звесткі аб ваенных дзеяннях на тэрыторыі Люблінскай губерні падчас паўстання. Храналагічныя рамкі дакументаў 12 снежня 1863 г. – 1 верасня 1864 г.

Вялікую каштоўнасць уяўляюць друкаваныя выданні ХІХ ст., якія змяшчаюць творы сучаснікаў падзей: польскіх грамадска-палітычных дзеячоў і расійскіх дарэвалюцыйных даследчыкаў.

Наведвальнікі выстаўкі змогуць зазірнуць у творчую лабараторыю беларускіх даследчыкаў, уявіць атмасферу працы над тэмай паўстання 1863–1864 гг. На паліцах – рукапісныя і машынапісныя матэрыялы 1933–1979 гг. (канспекты, вытрымкі, копіі архіўных матэрыялаў) з асабістых архіваў гісторыкаў Адама Станкевіча, Мікалая Улашчыка, пісьменніка Уладзіміра Караткевіча і іншых.

На імпрэзу, арганізаваную бібліятэкай сумесна з Польскім Інстытутам у Мінску, запрошаны вядомыя айчынныя і замежныя гісторыкі.

Выстава адкрыта да канца сакавіка ў чытальнай зале аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў.

Кантактныя асобы:

+ 375 17 284 10 12, + 375 17 284 10 13 Аляксандр Сцефановіч, загадчык аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі
+ 375 17 200 63 78 Аляксандр Гарадэцкі, каардынатар праектаў Польскага Інстытута ў Мінску

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Старонкі гісторыі паўстання 1863–1864 гг.» в Минске, место проведения выставки  - «Центральная научная библиотека им. Я. Коласа НАН Беларуси».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.