3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

За годнасць! За Бацькаўшчыну!

Мероприятие уже прошло

Жанр Тематическая выставка

За годнасць! За Бацькаўшчыну!
Да 175-годдзя К. Каліноўскага і 150-годдзя Паўстання 1863-1864 гадоў.


Адной са знакавых падзей у беларускай гісторыі XIX стагоддзя з’яўляецца Паўстанне 1863-1864 гадоў. Да гадавіны паўстання была падрыхтавана кніжная выстава «За годнасць! За Бацькаўшчыну», аснову якой склалі кнігі і часопісы з фонду аддзела старадрукаваных і рэдкіх выданняў Прэзідэнцкай Бібліятэкі Рэспублікі Беларусь.

Вядома, што да пачатку XX стагоддзя вышла шмат публікацый, прысвечаных падзеям паўстання, многія з якіх не страцілі свайго значэння да сённяшняга часу, бо іх аўтары былі непасрэднымі ўдзельнікамі, альбо мелі магчымасць карыстацца ўнікальнымі дакументамі, якія не захаваліся да нашага часу. На выставе прадстаўлена каля дваццаці выданняў 1863 – 1910 гадоў, у тым ліку адно з першых даследаванняў гісторыі паўстання – «Сведения о польском мятеже 1863 в северо-западной России», складзенае генералам В. Ф. Ратчам.

Гісторыя стварэння гэтай кнігі досыць цікавая: яшчэ напачатку 1864 года віленскі генерал-губернатар М. М. Мураўёў задумаў падрыхтаваць кнігу аб падзеях 1863 г. Губернатарам паўночна-заходніх губерній, а таксама старшыням губернскіх следчых камісій было накіравана даручэнне скласці «нарыс аб пачатку і ходзе былога мяцежа па губерніі і аб польскай рэвалюцыйнай арганізацыі, якая існавала ў ёй». Абагульненнем гэтых матэрыялаў і займаўся В. Ратч. Акрамя таго, яму было дазволена прысутнічаць пры допытах у следчых камісіях і размаўляць з арыштаванымі ўдзельнікамі паўстання, ён мог карыстацца захопленай перапіскай і канфіскаванымі паперамі паўстанцаў. У выніку ў 1867-1868 гадах былі выдадзены два тамы «Звестак...». Менавіта ў гэтым выданні знаходзяцца каштоўныя дадзеныя аб К. Каліноўскиім, якія не захаваліся ў архіўных дакументах.

Яшчэ адно цікавае выданне, якое уяўляе сабой штотыднёвую хроніку падрыхтоўкі паўстання і яго падзей, пачынаючы з 1861 года, - «Седмицы польского мятежа 1861-1864» была падрыхтавана М. І. Паўлішчавым, на аснове штотыднёвых справаздач, якія складаліся ім для імператара Аляксандра ІІ у 1861-1864 гадах. Трэба адзначыць, што М. І. Паўлішчаў з 1831 года служыў у царскай адміністрацыі ў Варшаве і быў добра знаёмы з асаблівасцямі польскага нацыянальнага руху.

Акрамя гэтых выданняў, на выставе прадстаўлены гістарычны нарыс паўстання, зроблены А. А. Сідаравым і шэраг абагульняючых прац па гісторыі Расійскай Імперыі і Польшчы, якія таксама ўтрымліваюць цікавыя звесткі аб паўстанні. Высновы, зробленыя аўтарамі гэтых выданняў не выходзілі за межы традыцыйных для рускай гістарыяграфіі канца ХІХ стагоддзя. Асобныя аспекты паўстання разглядаліся таксама ў шматлікіх даследаваннях польска-расійскіх адносін, што выходзілі ў Расійскай Імперыі.

Пэўную цікавасць для даследчыкаў прадстаўляюць публікацыі ўспамінаў аб падзеях паўстання, якія можна знайсці ў часопісах што выдаваліся на мяжы 19-20 стагоддзяў: «Рускі Архіў», «Гістарычны веснік» і інш.

Некалькі выданняў, змешчаных на выставе, не толькі распавядаюць аб паўстанні, але з цягам часу пачынаюць успрымацца як своеасаблівыя гістарычныя кур’ёзы. Да такіх можна аднесці выданне «Гісторыі польскага паўстання і вайны 1830 і 1831 гадоў» Ф. Сміта, першы том якой выйшаў у Пецярбурзе якраз ў 1863 годзе; прысвячэнне «Памяти графа Михаила Николаевича Муравьева, усмирителя польского мятежа в 1863 году и восстановителя русской народности и православной церкви в Северо-западном крае России», выдадзенае ў 1898 годзе да дня адкрыцця ў Вільне помніка М. Мураўеву; а таксама нарыс А. Халанеўскага аб спробе палякаў прадоўжыць справу паўстанцаў у 1877 годзе «Несостоявшееся Польское восстание 1877 года».

На выставе прадстаўлены і першыя беларускія даследванні, з якіх ў 1920-х гадах пачалося станаўленне беларускай гістарыяграфіі гісторыі паўстання 1863 года, і дзейнасці Кастуся Каліноўскага. Гэта выдадзены ў 1927 годзе зборнік дакументаў аб паўстанні «1863 год на Міншчыне» і першая беларуская манаграфія «1863 год на Беларусi» У. Ігнатоўскага, які даў грунтоўны навуковы аналіз падзей паўстання і поглядаў Каліноўскага. Заходнебеларуская гістарыяграфія 1930-х гадоў прадстаўлена рэфератам Адама Станкевіча «Кастусь Каліноўскі, «Мужыцкая праўда» і ідэя незалежнасці Беларусі».

У фондзе старадрукаваных і рэдкіх выданняў захоўваюцца і замежныя выданні, прысвечаныя першай беларускамоўнай газеце – «Мужыцкай праўдзе», што выдавалася падчас паўстання. Тэксты «Мужыцкай праўды» і «Лістоў з-пад шыбеніцы» К. Каліноўскага, з каментарыямі, падрыхтаванымі Я. Запруднікам і Т. Э. Бэрдам былі выдадзены ў 1980 годзе пры падтрымцы фонда імя П. Крачэўскага ў Нью-Ёрку, а пасля перавыдадзены ў Лондане.

Выставу дапаўняюць грунтоўныя даследванні сучасных гісторыкаў і навуковыя артыкулы, падрыхтаваныя ў апошнія гады.

Усе выданні, прадстаўленныя на выставе, можна замовіць у электронным каталогу на сайце Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь  (www.preslib.org.by) ці непасрэдна ў самой бібліятэцы.

Наш адрес: г. Мінск, ул. Савецкая д. 11 (Дом  Урада, правае крыло).

Выстава бясплатная, працуе кожны працуе кожны дзень, акрамя суботы, нядзелі з 9.00 да 19.00 без перапынку на абед.

Для наведвання выставы неабходны толькі чытацкі білет Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь.

Тэл для даведак: 222-45-20

Вераніка Мітракова, супрацоўнік аддзела старадрукаваных і рэдкіх выданняў
Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «За годнасць! За Бацькаўшчыну!» в Минске, место проведения выставки  - «Президентская библиотека Республики Беларусь».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.