3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Структура прасторы

Мероприятие уже прошло

Жанр Фото

7 сакавіка 2013 года ў 17.00 у мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» адбудзецца адкрыццё фотавыставы Аляксандры Салдатавай «Структура прасторы».

Аляксандра Салдатава імкнецца выкарыстоўваць максімальна плоскую, чыстую, падобную на аркуш паперы, прастору, упарадкаваную пры дапамозе мастацкіх канструкцый і сімвалаў, невялікіх фігур людзей, хутчэй намёк на іх прысутнасць. «Кажуць, што складаней за ўсё фатаграфаваць там, дзе няма чаго фатаграфаваць, – адзначае аўтар. – Мне давялося правесці пэўны час там, дзе няма проста нічога. Паласа пяску, паласа вады і неба. Вялізная прастора, падобная на пустую сцэну. Людзям, якія знаходзяцца тут, шчыра кажучы, няма чаго рабіць, адно толькі гуляць уздоўж берага, які, практычна, не змяняецца на працягу кіламетраў. Колькі б ты не ішоў, ты застаешся, фактычна, ў тым жа самым месцы: пясок, вада, неба.»

У такой прасторы лёгка знікаюць межы, губляецца адчуванне рэальнасці і часу. Здаецца, усё і ўсе знаходзяцца побач, але людзі тут аддалены адзін ад аднаго пустатой, часам, не горш, чым сценамі. У гэтай пустаце намі, жыхарамі вялікага горада, які ўсё больш ушчыльняецца, значна мацней адчуваецца неабходнасць цішыні, паветра, асабістай прасторы. Асабістая прастора кожнага асобнага чалавека, пары, групы людзей… Такая прастора неабходна нават нежывым канструкцыям, пабудовам.

Аляксандра Салдатава пачала займацца фатаграфіяй з 2005 года, пасля заканчэння курсаў фатаграфіі пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Пэўны час супрацоўнiчала з выдавецтвам «Беларуская энцыклапедыя». Працавала прафесійным партрэтным фатографам. З’яўляецца ўдзельнікам шматлікіх калектыўных фотавыстаў і праектаў (у якасці аўтара фотаработ, а таксама арт-аб’ектаў). Мае чатыры персанальныя выставы, якія прайшлі ў Мінску, Маскве i Паневежысе (Лiтва). У пачатку 2013 года стала лаўрэатам секцыі Show OFF месяца фатаграфіі ў Кракаве (Польшча).

Экспазіцыя ўключае дзве серыі работ аўтара – «летнюю» і «зімовую», зробленыя ў 2012 – 2013 гадах.

Выстава будзе працаваць з 7 па 23 сакавіка 2013 года.
Наш адрас: мастацкая галерэя «Універсітэт культуры», Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі);
Кант. тэл.: 327 - 26 - 12.
Мы працуем: 11.00 – 19.00
Выхадныя: нядзеля, панядзелак. Уваход вольны.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Структура прасторы» в Минске, место проведения выставки  - «Университет Культуры».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.