3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking camera car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Тэатр. Жанчына. Вясна.

Мероприятие уже прошло

Жанр Фото

Дзяржаўны музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь
ЗАПРАШАЕ

6 сакавіка а 16-ай гадзіне на адкрыццё персанальнай фотавыстаўкі Анжалікі Грэковіч  «Тэатр. Жанчына. Вясна.»
(жаночыя вобразы на сцэне Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра)

Анжаліка Грэковіч займаецца фатаграфіяй з 2009 года, праўда, тэатральны накірунак быў выбраны не адразу – толькі праз некалькі гадоў працы ў іншых жанрах: дзіцячае і вясельнае фота.

З 2011 года Анжаліка працуе ў рэдкім жанры тэатральнай фатаграфіі. Фотаздымкі Анжалікі можна ўбачыць у круглым фае Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, у розных друкаваных і электронных выданнях, на прафесійных выстаўках.

У кастрычніку 2012 года Анжаліка Грэковіч заняла другое месца ў Міжнародным конкурсе тэатральнай фатаграфіі «5-я сцяна» (Україна). У снежні таго ж года ў сценах Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра адкрылася яе першая персанальная фотавыстаўка «PROballet».

«Я ўпэўнена, што тэатральнае фота – не толькі дакументальная фіксацыя спектакля. Сапраўдная тэатральная фатаграфія можа па сіле ўздзеяння пераўзысці тое, што адбываецца на сцэне, па меншай меры, да гэтага трэба імкнуцца, калі хочаце называць тэатральную фатаграфію самадастатковым мастацтвам», – сцвярджае фатограф.

На выстаўцы «Тэатр. Жанчына. Вясна.» прадстаўлены фотаздымкі са спектакляў з рэпертуару Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра 2012-2013 гг., тэатральныя касцюмы і рэквізіт да спектакляў.

Чакаем Вас па адрасе:
Мінск, Музычны зав., 5.
тэл. для даведак: 220 26 67.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы