3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Букет для Марыі

Мероприятие уже прошло

Жанр Живопись

6 сакавіка 2013 года ў 16.30 у Музеі гіторыі горада Мінска адбудзецца адкрыццё выстаўкі жывапісу Ларысы Зарубінай «Букет для Марыі».

На выстаўцы прадстаўлена 35 жывапісных работ, створаных на працягу апошніх 5 гадоў. Праект прысвечаны маці мастачкі, якую звалі Марыя Осіеўна.
Зарубіна Ларыса Іванаўна – мастак-педагог, працуе ў дзяржаўнай установе адукацыі  «Дзіцячая музычна-мастацкая школа мастацтваў № 1 г. Мінска» ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама  з 1989 года, з 2011 года – загадчык мастацкага аддзялення. Ларыса Іванаўна з’яўляецца ўдзельнікам многіх гарадскіх, рэспубліканскіх і міжнародных выставак, узнагароджана дыпломамі і граматамі ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама.

Экспануюцца жывапісныя кветкавыя кампазіцыі, нацюрморты, дзе аўтар з дапамогай колеравых суадносін, рэфлексаў, рытму раскрывае асаблівы свет гармоніі прыроды і чалавека, напоўнены гукамі мелодый. Здаецца, што мастак вядзе нябачны дыялог з некім вельмі блізкім.

Прадстаўлены таксама пейзажы з выявамі мінскіх прадмесцяў, гістарычных мясцін і архітэктурных помнікаў Беларусі – «Стары горад», «У Лошыцкім парку», «Возера ў Астрашыцкім», «Таямнічая алея», «Легенды Мірскага замка», «Нясвіж».

Сваім мастацкім праектам аўтар карцін заклікае задумацца, спыніцца, азірнуцца навокал, каб адчуць гармонію акаляючага нас жыцця, дзе пейзаж, чалавек, жывёльны свет, птушкі, кветкі – усё гэта з’яўляецца бясцэнным дарам прыроды, які неабходна вывучаць, захоўваць і аберагаць.

Выстаўка працуе да 31 сакавіка 2013 года.


Адрас: вул. Рэвалюцыйная, 10
Тэл.: 321 24 30

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Букет для Марыі» в Минске, место проведения выставки  - «Музей истории Минска».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.