3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Арт-крок

Мероприятие уже прошло

Жанр Живопись

26 лютага 2013 года а 16-й гадзіне ў галерэі «Ракурс» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (прасп. Незалежнасці, 116) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі «Арт-крок».

Выставачны праект «Арт-крок» традыцыйна на пачатку года ладзіць  Міжнародная гільдыя жывапісцаў сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.

Грамадскае аб'яднанне «Міжнародная гільдыя жывапісцаў» – гэта калектыў самых вядомых і паспяховых мастакоў нашай краіны. Кожны год яны прадстаўляюць на суд гледачам свае новыя работы, выкананыя за апошні год. Такі падыход дае магчымасць самага непасрэднага знаёмства з жывым творчым працэсам, што цікава і шырокім глядацкім колам, і ўсім аматарам і знаўцам мастацтва. Вольнасць выбару і час выканання твораў дазваляе прасачыць развіццё найноўшых мастацкіх тэндэнцый. Паколькі на выстаўцы «Гільдыі» сёння ёсць і фотамастакі, і мастакі дэкаратыўна-прыкладнога мастатва, уражанні ад выставы будуць самымі разнастайнымі, колькасць яе удзельнікаў зробіць гэту творчую акцыю вельмі паўнаважнай і прадстаўнічай.

У новым «Арт-Кроку – 2013» прымуць удзел каля 40 беларускіх творцаў. Сярод іх і тыя, хто яшчэ толькі-толькі пачынае свой творчы шлях, а таксама мастакі, імёны якіх добра вядомыя беларускаму гледачу. Гэта Васіль Касцючэнка і Уладзімір Ганчарук, Сяргей Давідовіч і Зміцер Сурыновіч, Алесь Забаўчык і Уладзімір Кожух, Алесь Ксяндзоў, Мікалай Бушчык, Фёдар Ястраб, Уладзімір Рынкевіч і іншыя.

Творы будуць прадстаўлены адразу ў двух галерэях Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – «Лабірынт» і «Ракурс».

Выстаўка працягнецца да 13 сакавіка 2013 года.

Тэл. для даведак: 293 27 67; 293 28 33

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Арт-крок» в Минске, место проведения выставки  - «Национальная библиотека Беларуси».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.