3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

«Яна не можа сказаць НЕБА»

Мероприятие уже прошло

Жанр Живопись

У сярэдзіне ліпеня 2011 года ў Вільнюсе прайшоў другі міжнародны кірмаш сучаснага мастацтва ART VILNIUS`11, спецыяльна да якога галерэяй сучаснага мастацтва «Ў» быў падрыхтаваны праект «Яна не можа сказаць НЕБА».

У гэтым годзе ўдзел у міжнародным арт-форуме ўзялі 96 галерэй з 17 краін свету (Францыя, Нідэрланды, Вялікабрытанія, ЗША, Японія, Германія, Расія, Украіна і інш.). У дзень адкрыцця спецыяльнае журы, у склад якога ўвайшлі кіраўнікі і куратары найбуйнейшых культурных інстытуцый краін Балтыі, назвала праект, прадстаўлены галерэяй сучаснага мастацтва «Ў», лепшай экспазіцыяй, падрыхтаванай замежнай галерэяй. Падчас кірмашу праект «Яна не можа сказаць НЕБА» наведала вялікая колькасць гледачоў, сярод якіх былі Прэзідэнт і прэм’ер-міністр Літоўскай Рэспублікі, дырэктар і асноўны куратар Цэнтра сучаснага мастацтва (Вільнюс), куратар Латвійскага павільёна на 54-й Венецыянскай біенале, замежныя куратары і мастакі.

Цэнтральная тэма выставы — унутраная міграцыя мастака. Самаізаляцыя, выяўленая ў эскапізме, экзістэнцыйных, але заўжды крохкіх формах увасаблення. Мастацтва як сублімацыя, эмпірычная форма пазнання, спосаб супрацьстаяння вонкавай агрэсіі. У Беларусі сёння склалася палітычная сітуацыя, якая нагадвае ўмовы варожай акупацыі, калі ўсе агульнапрынятыя чалавечыя свабоды аказваюцца пад пагрозай, у хісткім стане. У такіх умовах мастакі як надзвычай успрымальная частка грамадства вымушаныя выбіраць асабістыя стратэгіі творчага выжывання: іронія, крытыка альбо поўнае ігнараванне наяўнай сітуацыі.

На фоне вонкавай агрэсіі асабліва каштоўна сфакусавацца на прыватных праблемах і на кожным асобным чалавеку. Незалежна ад таго, якую стратэгію абіраюць удзельнікі выставы ў сваёй творчасці, для праекта «Яна не можа сказаць НЕБА» былі выбраны працы, якія адлюстроўваюць глыбока асабістыя праблемы мастакоў.

Куратары: Валянціна Кісялёва, Аляксей Лунёў, Сяргей Шабохін.

Удзельнікі: АРЧ, Руслан Вашкевіч, Жанна Гладко, Аляксей Губараў, Міхаіл Гулін, Уладзімір Лапо, Гаспар дэ Ло, Аляксей Лунёў, Тамара Сакалова, Ігар Саўчанка, Антаніна Слабодчыкава, Сяргей Шабохін.

Адкрыццё выставы адбудзецца 28 ліпеня а 20-й гадзіне, уваход свабодны.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку ««Яна не можа сказаць НЕБА»» в Минске, место проведения выставки  - «Ў галерэя сучаснага мастацтва».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.