3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Над камнем

Мероприятие уже прошло

Жанр Тематическая выставка

Адкрыцце 19.02.2013 а 17 гадзiне

Беларуская дзяржайная акадэмiя мастацтвау
галерэя «Акадэмiя», Сурганава 14

«Над камнем». Выстава эстампаў Марыны Мароз.

Пачынаючы з апошнiх курсаў акадэмii i цалкам пад час працы над  дыпломам я была звязана з лiтаграфіяй. Гэта графічная тэхніка, дзе ты малюеш на спецыяльна апрацаваным літаграфскім камені, з якога і атрымліваецца адбітак. На шчасце, у мяне  была магчымасць працаваць над камнем і пасля вучобы. Вопыт набываўся ў супрацоўніцтве з выдатным майстрам-друкаром  Д.В.Малатковым у майстэрні на мастацкім камбінаце.

Праца ў матэр’яле (так называюць друкаваныя  графічныя тэхнікі) – гэта заўсёды асаблівы вопыт. У час працы ёсць пэўныя тэхнічныя цяжкасці, але тое, што ты можаш атрымаць, праяўляецца як цуд. Вынік заўсёды ў нечым непрадказальны і адрозны ад звычайнага малюнка на паперы. Эскіз, перакладзены ў матэр’ял, набывае новае гучанне, становіцца больш важкім, грунтоўным.

Тэмы, да якіх я звярталася ў маіх працах – адвечныя. Гэта тое, што заўсёды побач з намі – прырода і чалавек. Гэта спроба ўвасобіць у вобразах асаблівыя перажыванні, станы, адлюстраваць думку, ухапіць вокамгненны момант.

І зараз хочацца паказаць перыяд працы пасля заканчэння Акадэміі, перыяд новай вучобы – працэс, які не заканчваецца, а толькi набывае іншыя формы.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Над камнем» в Минске, место проведения выставки  - «Академия».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.