3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Маляўнічае гістарычнае Палессе

Мероприятие уже прошло

Жанр Живопись

21 лютага 2013 года ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца сумесны праект Нацыянальнага гістарычнага музея і Беларускага саюза мастакоў «Маляўнічае гістарычнае Палессе».

Неабсяжны край, які называецца Усходнім Палессем і непарушна звязаны з Гомельшчынай, з’яўляецца сапраўднай невычэрпнай скарбонкай беларускіх фальклорных традыцый, усіх відаў народнай творчасці. Там, паабапал прывольнай Прыпяці і навокал іншых шматлікіх рэк і азёр захавалася з першабытных часоў натуральнае і разнастайнае прыроднае асяроддзе, якое не можа не захапляць і навукоўцаў, і паэтаў, і мастакоў, як магніт прыцягвае шматлікіх аматараў чыстай прыроды, прыносіць радасць мясцовым жыхарам, якія шануюць сваё ціхамірнае жыццё ў непаўторным і натуральным свеце.

Выставачны праект, прысвечаны гэтаму краю, нарадзіўся не выпадкова. Яго ініцыятары – мастакі Ігар Арлоў, Віктар Барабанцаў, Анатоль Бяляўскі, Уладзімір Кожух, Уладзімір Капшай, Алена Матросава, Вячаслаў Мурашка, Эдуард Рымаровіч, Алесь Суша – былі  захопленыя  прыродай і непаўторным каларытам Прыпяцкага краю падчас сумеснай працы над экспазіцыяй Музея прыроды,  адкрытага ў горадзе Ляскавічы ў 2012 годзе. Але на гэтым іх творчае супрацоўніцтва не завяршылася –  мастакі вырашылі  ўвасобіць сваё захапленне і натхненне Усходнім Палессем у незвычайнай выставе «Маляўнічае гістарычнае Палессе». 

Акрамя дзесяткаў разнастайных пейзажаў, напісаных з натуры пад моцным уражаннем ад убачанных мясцін, выставу  складаюць  прадметы Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, якія распавядаюць пра гісторыю, побыт, звычаі і заняткі жыхароў гэтага краю. Сярод прадстаўленых жывапісных твораў ёсць шмат сапраўдных творчых здабыткаў, якія прыкметна ўзбагачаюць мастацкія дасягненні айчыннага жывапісу.

Наведвальнікі выставы змогуць здзейсніць сапраўднае падарожжа і акунуцца ў атмасферу вядомага і яшчэ вельмі невядомага, таямнічага беларускага Палесся. 

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
Адрас: г.Мінск, вул. К. Маркса, 12,

Выстаўка працуе з 11.00 да 19.00, выхадны – панядзелак
тэл. для даведак
327 43 22, 327 00 05

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Маляўнічае гістарычнае Палессе» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный исторический музей Республики Беларусь».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.