3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Дакрананне

Мероприятие уже прошло

Время работы Ср. — вс.: c 11:00 до 19:00; пн. — вт.: выходной
Жанр Фото

24 лютага ў 18.00 у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адбудзецца адкрыццё персанальнай фота-выстаўкі Янака Коўзеля “Дакрананне”.

Японія…

У прадстаўленні чалавека, выхаванага на заходняй культуры Японія – суцэльная экзотыка. А як жа? Самураі, гейшы, сумаісты, святая Фудзісан, квітнеючая сакура і свята любавання першым снегам… Здаецца, што прырода наўмысна стварыла гэтыя выспы як нейкі маленькі свет, аддзелены і незалежны ад іншых, зрабіўшы іх цяжкадаступнымі і надзяліўшы ўсім тым, што неабходна для таго, каб жыццё іх насельнікаў было цудоўным, і прыемным, а таксама дазваляла ім існаваць аўтаномна…
Для аматараў фатаграфіі Японія – вельмі фатаграфічная краіна. Бо самыя папулярныя брэнды Nicon і Canon былі створаны менавіта яе таленавітымі інжынерамі… Янак Коўзель не пайшоў простым шляхам, робячы travel-фатаграфію, як звычайны турыст, тым больш, што яму ўдалося там крыху пажыць. Ён імкнуўся паказаць жыццё людзей у гарадскім асяроддзі, заўважаючы незвычайныя моманты і аб’екты. Гэта яшчэ не жанр, але ўжо і не проста дакументальная фіксацыя жыцця гараджан. Спадзяюся, што гэты праект стане адпраўной кропкай у творчай біяграфіі маладога фатографа.
Алена Шаліма, куратар

Янак Коўзель
Нарадзіўся ў 1985 годзе ў Мінску. У 2008 годзе скончыў біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 2014 – аспірантуру ўніверсітэта Мюнстэра (Германія). Працуе навуковым супрацоўнікам у адным з навукова-даследчых інстытутаў. Фатограф-аматар, фатаграфіяй займаецца ў вольны ад працы час.

Ад Аўтара: “Вобразы сучаснасці з затухаючымі адгалоскамі мінулага імгненна ўзнікаюць і паскорана адыходзяць у нябыт, вызваляючы месца новым вобразам у грамадска-культурнай прасторы. Што кажуць яны нам у штодзённасці нашага існавання? Які іх уплыў на наша светаўяўленне?

Апынуўшыся першы раз у іншым культурным асяроддзі, дзе ўсё новае і незвычайнае, не тое, да чаго ты звыкся; калі звычайныя схемы рэагавання, даведзеныя да аўтаматызма, не працуюць; калі ты крышачку выходзіш з зоны свайго камфорту, ты атрымоўваеш узамен больш ступеняў свабоды для натуральна пашыранага ўспрымання навакольнай рэчаіснасці.

Гэта, прынамсі, мой экзыстэнцыяльны вопыт часовага існавання ў таямнічай і загадкавай краіне Японіі, пад час якога нарадзіўся фотапраэкт “Дакрананне”, мэтай якога ёсьць паказаць праз візуальныя вобразы фрагменты заварожваючага света іншай культурнай прасторы”.

Выстаўка працуе да 29 сакавіка 2015 года.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Отзывы
27 февраля 2015 в 21:36

Замечательная выставка. Прекрасные работы. Приятная атмосфера. Спасибо!

ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Дакрананне» в Минске, место проведения выставки  - «Музей истории театральной и музыкальной культуры Республики Беларусь, Художественная галерея Михаила Савицкого».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.