3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Лідзіцэ

Мероприятие уже прошло

Жанр Тематическая выставка

6 лютага 2013 года ў 17.00 у мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» адбудзецца адкрыццё Міжнароднай выставы дзіцячай творчасці «Лідзіцэ». Арганізатарамі выставы з’яўляецца Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь і рэалізуецца пры падтрымцы грамадскага аб’яднання «Беларускі зялёны крыж».

У гэтым годзе выстава «Лідзіцэ» адзначае свой 40-гадовы юбілей і прысвечана стагоддзю з дня нараджэння сусветна вядомага мастака, ілюстратара і рэжысёра-мультыплікатара Йіржы Трнкі. Выстава праводзіцца з 1967 года у памяць аб дзецях з чэшскай вёскі Лідзіцэ, якія ў 1942 годзе былі забіты фашыстамі, а таксама ў памяць аб усіх дзецях, якія загінулі ў час ваенных канфліктаў. У 1973 годзе выстава атрымала статус міжнароднай.

Штогод дзеці з розных краін свету дасылаюць свае работы на конкурс для ўдзелу ў выставе. Журы атрымала каля 26 000 работ з 67 краін свету. Ужо традыцыйна актыўны ўдзел у конкурсе прымаюць і юныя мастакі з Беларусі.

Адкрыццё выставы прымеркавана да правядзення Міжнароднай канферэнцыі мастакоў-педагогаў «Сучасная мастацкая адукацыя дзяцей і моладзі», арганізаванай ГА «Беларускі зялёны крыж» пры падтрымцы Нацыянальнага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.

Выстава будзе працаваць з 6 па 12 лютага 2013 года.


Наш адрас:
мастацкая галерэя «Універсітэт культуры», Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі); кант. тэл.: 327 - 26 - 12.
Мы працуем:
11.00 – 19.00 Выхадныя: нядзеля, панядзелак. Уваход вольны.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Лідзіцэ» в Минске, место проведения выставки  - «Университет Культуры».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.