Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстава творчых работ Надзі Букі

Мероприятие уже прошло

Жанр Современное искусство

Буцінанка – новы від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, які складаецца з традыцыйнай беларускай выцінанкі і сюрэалістычнай аўтарскай кампазіцыі. Беларускае мастацтва Надзя Бука бачыць у нетрадыцыйных формах. Яе сілуэты, зробленыя з каляровай паперы, жывуць у іншым свеце. Яны здаюцца адначасова далёкімі і блізкімі. Усе творы прасякнуты сімвалізмам. Кожная буцінанка (аўтарская назва жанру) мае глыбокі філасофскі змест.

Творы Надзі Букі сапраўды незвычайныя. Яны здзіўляюць складанасцю тэхналогій і свабодай фантазіі.

Запрашаем Вас зазірнуць у папяровы свет мастачкі. У холе Тэатра беларускай драматургіі  экспануецца выстава аўтарскіх работ, якая будзе працаваць да сярэдзіны сакавіка.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы