3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Мастак і час

Мероприятие уже прошло

Жанр Живопись

Леанід Дзмітрыевіч Шчамялёў
«Мастак і час»
Юбілейная выстаўка жывапісу і графікі
З нагоды 90-годдзя


Леанід Шчамялёў... Чалавек дзівоснага творчага лёсу, які ўнёс вялікі ўклад у скарбніцу нацыянальнай выяўленчай культуры. Ніколі не вабілі яго “злабадзёныя водгукі” на тэму дня, не прыцягвалі павевы моманту, а тым больш патрабаванні моды. У ягонай творчасці няма слізгацення па паверхні, лёгкай даніны жыццепадабенству, мелкаводдзя імгненных задач. Уласцівае гэтаму мастаку адчуванне часу вядзе ў глыбіні, да сур’ёзных вобразна-пластычных пошукоў, не проста да “адлюстравання” – да спасціжэння свету, да роздуму аб існасці гэтага свету.

Узняць пласт сучаснасці або гісторыі, выявіць раскідзістую карнявую сістэму пэўных жыццёвых з’яў і працэсаў, злавіць “гены” вобраза чалавека, прыроды, рэчаў – вось так фарміруе Л. Шчамялёў патрабаванні да сябе і бліскуча сцвярджае іх сваёй творчай практыкай. Ён у шэрагу творцаў, для якіх жывапіс ёсць пастаянная ўнутраная патрэба, а не паспешлівая рэакцыя на сённяшняе надвор’е. Палотны яго ў гэтым сэнсе празрыстыя, заўсёды бачыш: вось гэта нараджалася болем сэрца, а гэта – радасцю душы. У яго няма такіх твораў, што прадыктаваныя “розуму халодным назіраннем”, пазбаўленыя хоць бы часцінкі асабістай веры, страсці, трывогі. Таму каго б або што ні пісаў мастак, паўсюль адчуваеш прысутнасць ягонай асобы, яго перакананасць, пазіцыю. Хто мы? Адкуль мы? Як мы жылі і як мы жывём? Куды ідзем? Гэтыя пытанні аб самым галоўным, і жывапісец адказвае на іх з усёй мерай чалавечай і мастацкай шчырасці, сцвярджаючы на палотнах заўсёдныя каштоўнасці быцця. Леанід Шчамялёў без сумнення нарадзіўся пад шчаслівым сузор’ем Вадалея: востры жывы розум, вытанчаная душа, высакароднасць сумлення, асэнсаванне сваёй маральнай задачы – усё гэта жыватворныя сілы ягонага жывапісу, ягонай графікі.

Леаніду Дзмітрыевічу – дзевяноста, узрост не шуцейны, але па-ранейшаму і сёння яму ўласціва пастаяннае адчуванне чакання, спадзяванне на ажыцяўленне мары, прадчуванне сустрэчы з будучым. Гэта тая сіла, якая кіруе мастаком, дае яму стымул да дзеі. У такога імкнення няма ні ўзросту, ні межаў. Мяняюцца ягоныя формы, мэты, але застаецца нязменным сам парыў. Таму і не старэе чалавек-творца, і нават, стаміўшыся фізічна, ён унутрана заўсёды захоўвае маладосць...

1923, 5 лютага – нарадзіўся ў Віцебску. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У баях за Беларусь быў цяжка паранены. Скончыў Мінскае маcтацкае вучылішча (1952), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1959). Вучыўся ў Віталя Цвіркі. Удзельнік мастацкіх выставак з 1958. Працуе ва ўсіх жанрах станковага жывапісу, бліскучы рысавальшчык. Выкладаў маляванне ў Мінскім мастацкім вучылішчы (1959–1967) і Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчаму мастацтву (1967–1974). Шмат разоў выбіраўся на кіраўнічыя пасады Саюза мастакоў БССР (першы сакратар праўлення 1977–1983, старшыня Рады Беларускага саюза мастакоў 2002–2005) і быў сакратаром Саюза мастакоў СССР і старшынёй Мастацкага фонду БССР (1983–1987). Народны мастак БССР (1983). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1982) і прэміі Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі ў галіне літаратуры і мастацтва (2010). Кавалер ордэна Францыска Скарыны (2001) і многіх іншых узнагарод, у тым ліку ордэнаў “Айчынная вайна” 1-й і 2-й ступеняў. З 2003 года ў Мінску працуе гарадская карцінная галерэя твораў Леаніда Шчамялёва.

Барыс Крэпак,
заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Мастак і час» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный художественный музей Республики Беларусь».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.