3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Помнiк пры жыццi

Мероприятие уже прошло

Жанр Тематическая выставка

Праект ЭКЗАРЦЫСТЫЧНЫ GESAMTKUNSTWERK
ПОМНІК ПРЫ ЖЫЦЦІ
8 лютага 2013 г.
18.00

8 лютага ў Мемарыяльным музеі-майстэрні Заіра Азгура адбудзецца адкрыццё помніка беларускаму літаратару і перформеру Іллю СІНУ з нагоды 20-годдзя яго творчай дзейнасці і выхаду электроннай кнігі «Сапсаваныя лялькі».

На шчасце, з гэтым творцам пакуль нічога не здарылася, але ж удзельнікі праекта ЭКЗАРЦЫСТЫЧНЫ GESAMTKUNSTWERK вырашылі, што ўсталёўваць помнікі можна  і жывым людзям. Аўтарам скульптуры стаў вядомы мастак Павел ВАЙНІЦКІ. Да таго ж, помнік будзе мець гукавое суправаджэнне – шматканальную аўдыёінсталяцыю Яўгена РАГОЗІНА.  У імпрэзе возьме ўдзел і сам «увекавечаны», якому наканавана роля не столькі героя дня, колькі аб’екта для мастацкіх эксперыментаў з экзістэнцыйным падтэкстам.
 
Гледача чакае даволі экзатычная страва, сярод інгрыдыентаў якой – перформанс, літаратура, электронная музыка, а таксама... скульптура. Менавіта такую куламесу зазвычай і прапануе аўдыторыі праект ЭКЗАРЦЫСТЫЧНЫ GESAMTKUNSTWERK, які існуе два гады і паспеў паўдзельнічаць у Маскоўскай біенале сучаснага мастацтва.
У адкрыцці помніка возьмуць удзел філосаф Юрась БАРЫСЕВІЧ,  паэт Ігар КУЛІКОЎ і знакаміты літаратар і мастак Адам ГЛОБУС.

Пасля афіцыйнай праграмы адбудзецца літаратурна-музычная імпрэза ад вядомых беларускіх літаратараў Вольгі ГапееваЙ і Арцёма КавалеўскАГА, якія прадставяць сваю творчасць у спалучэнні з эксперыментальнай электроннай музыкай Уладыслава Бубена і «Generation Skweeе».

Уваход вольны
Даведкі па тэлефоне:

тел.: +375 17 380 06 32
г.Мінск, вул. З.Азгура, 8

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Помнiк пры жыццi» в Минске, место проведения выставки  - «Мемориальный музей З.И. Азгура».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.