3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking camera car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Максім Гарэцкі. Асоба і час.

Мероприятие уже прошло

18 лютага 2013 года споўніцца 120 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага. Празаік, драматург, літаратуразнавец, перакладчык, лексікограф, фалькларыст, акадэмік Беларускай акадэміі навук. Яго жыццё трагічна абарвалася падчас палітычных рэпрэсій 30-х гадоў ХХ стагоддзя. Але шматгранная дзейнасць М.Гарэцкага пакінула свой след, стала яркай і адметнай старонкай у гісторыі беларускай літаратуры, увайшла ў скарбніцу сусветнай культуры. Творы перакладзены на многія мовы свету: балгарскую, латышскую, літоўскую, нямецкую, польскую, рускую і інш.  Запіскі «На імперыялістынай вайне»  пастаўлены літаратуразнаўцамі ў адзін рад з творамі А. Барбюса,  А. Цвейга, Э.-М. Рэмарка і іншых таленавітых сусветных майстроў вайсковай прозы.

У фондах Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь захоўваюцца ўнікальныя прыжыццёвыя выданні Максіма Гарэцкага, яго публікацыі ў перыядычным  друку тых  гадоў і іншыя матэрыялы, якія датычацца жыцця і творчасці  самабытнага  і яркага мастака слова. Да юбілею пісьменніка аддзелам старадрукаваных і рэдкіх выданняў падрыхтавана выстава «Максім Гарэцкі. Асоба і час». Экспазіцыя дае рэдкую магчымасць убачыць першы зборнік пісьменніка «Рунь», які выйшаў у 1914 годзе, аповесць «Дзве душы»(1919), апавяданне «Антон»(1919), «Гісторыя беларускай літаратуры»(1920) і другія  выданні.

Адметнае месца  ў экспазіцыі займаюць пераклады на беларускую мову твораў  М.Горкага «Зброднік», «Канавалаў», «Чалкаш», Ю.Лібядзінскага «Тыдзень», А.Фадзеева «Разгром», якія выйшлі на пачатку 1930 гадоў, а таксама ІІІ том Збору твораў У.І.Леніна (1929), дзе М. Гарэцкі пераклаў артыкулы і дадаткі. 

Прыцягваюць увагу матэрыялы, якія датычацца родных і блізкіх пісьменніка. Кнігу «Народныя песні з мелодыямі» (1928)  М.Гарэцкі выдаў з прысвячэннем сваёй маці Еўфрасінні Міхайлаўне, ад якой  запісаў шмат народных песень. Прадстаўлены выданні Леанілы Усцінаўны Чарняўскай (Гарэцкай), жонкі пісьменніка, якая рупліва працавала не толькі на ніве педагогікі, а зрабіла значны ўнёсак і ў літаратуру. На экспазіцыі ёсць магчымасць убачыць  выданні 1920-1930гг: «Апавяданні», «Падарожніца», «Андрэйка» і інш.

Аб шырыні дзейнасці  Гаўрылы Іванавіча Гарэцкага, брата пісьменніка,  выдатнага геолага,  акадэміка АН БССР, доктара геолага-мінералагічных навук распавядае літаратура, якая прысвечана жыццю вучонага. Плённа працуе на ніве беларускай навукі Радзім Гаўрылавіч Гарэцкі, сын Гаўрылы Іванавіча і пляменнік Максіма Іванавіча, геолаг, геатэктонік, акадэмік  НАН Беларусі, грамадскі дзеяч. На выставе экспануюцца выданні, якія перадаў Радзім Гаўрылавіч у дар Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь.

Запрашаем на выставу «Максім Гарэцкі. Асоба і час», экспанаванне якой будзе доўжыцца да 20 лютага 2013 года.

Наш адрас: г.Мінск, вул. Савецкая д.11 (Дом Урада, правае крыло).
Выстава бясплатная, працуе штодня, акрамя суботы, нядзелі з 10.00 да 19.00 без перапынку на абед. Для наведвання выставы неабходны толькі чытацкі білет Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь.

Тел. для справок – 222-45-20 (отдел старопечатных и редких изданий)

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы