3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Куцюр: поры года

Мероприятие уже прошло

Жанр Одежда

З 2 лютага 2013 года ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» будзе працаваць персанальная выстава маладога мадэльера Яважыны Міклашэвіч «Куцюр: поры года».

Работы дызайнера, прадстаўленыя на выставе, спрабуюць не толькі перанесці гледача ў захапляльны свет куцюру, дзе кожная мадэль – гэта твор мастацтва, непаўторны і ўнікальны, але і распавядаюць гісторыю творчасці самога аўтара. Менавіта гэтыя творы мастацтва даюць магчымасць гледачам убачыць свет вачыма дызайнера. Разнастайнасць графічных, жывапісных і формаўтвараючых прыёмаў паказвае, што куцюрная мода, нібы поры года, мае зменлівы характар. І гэта зменлівасць нясе вечную прыгажосць. Магчыма, менавіта таму мастацтва моды, як і прырода, цудоўна суіснуе з другімі гранямі нашага жыцця.

Яважына Міклашэвіч у 2011 годзе скончыла кафедру дызайну Інстытута сучасных ведаў імя А.В. Шырокава, у 2012 – магістратуру  Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. З’яўляецца пераможцай конкурсаў: «Мельница моды 2007, 2009, 2010», Мінск; «Fashion’s night out 2010, 2011», Мінск; Асамблея моды 2010, Масква; Экзерсісы 2009, Масква; «Беларуская неделя моды» 2008, Мінск; Гран-пры «Мамонт 2007», Мінск. Малады дызайнер стварае сцэнічныя касцюмы для вядомых беларускіх выканаўцаў. Паралельна з гэтым Яважына працягвае працаваць над стварэннем мадэляў штодзённай вопраткі, а таксама рэалізуе іншыя цікавыя праекты.

Выстава будзе працаваць з 2 па 13 лютага 2013 года.


Наш адрас:
мастацкая галерэя «Універсітэт культуры», Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі); кант. тэл.: 327 - 26 - 12.
Мы працуем: 11.00 – 19.00 Выхадныя: нядзеля, панядзелак. Уваход вольны.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Куцюр: поры года» в Минске, место проведения выставки  - «Университет Культуры».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.