3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

«Віцебская харугва»

Мероприятие уже прошло

Жанр Тематическая выставка

Гісторыя нашай Радзімы нават сёння поўніцца нераскрытымі таямніцамі і белымі плямамі. За доўгія гады знаходжання Беларусі ў складзе Савецкага Саюза з гістарычнай памяці людзей былі выкінуты цэлыя часавыя пласты. І сённяшняя наша задача – узнаўленне і даследванне славутых старонак мінулага, якія доўгімі дзесяцігоддзямі заставаліся па-за межамі ўвагі даследчыкаў.

Займаючыся амаль 10 год гістарычнай рэканструкцыяй і эксперыментальнай археалогіяй, народны клуб гістарычнай рэканструкцыі «ВАРГЕНТОРН» ДУ Цэнтр культуры «ВІЦЕБСК» выйшаў на такі навуковы і практычны ўзровень, што ўрэшце адчуў сабе здольным звярнуцца да вывучэння новых белых плямаў гісторыі і культуры нашага краю. Гаворка ідзе пра такую цікавую з’яву, як рэканструкцыя матэрыяльнай культуры Беларусі XVII стагоддзя. Паказальна, што гэтым пытаннем у нашай краіне амаль ніхто не займаецца.

Першым этапам і адначасова вынікам вывучэння матэрыяльнай культуры Беларусі XVII стагоддзя стала арганізацыя выставы «НАТАТКІ ВІЦЕБСКАГА ШЛЯХЦІЦА» (чэрвень 2011 года) у рамках новага навуковага праекта «ВІЦЕБСКАЯ ХАРУГВА». Экспазіцыя была прысвечана адлюстраванню вобраза віцебскага шляхтіча таго часу. Новая выстава клуба «ВАРГЕНТОРН» – гэта ўжо другі этап у дадзеным накірунку. І таму было варашана назваць яе адпеведна з назвай усяго праекта. За цэлы год экспазіцыя «ВІЦЕБСКАЙ ХАРУГВЫ» значна пашыралася: з’явілася шмат цікавых рэканструкцый адзення, аксэсуараў і іншых рэчавых помнікаў. У прыватнасці, удзельнікамі калектыву былі адноўлены два жаночыя строі, а таксама, дзякуючы фондавым матэрыялам Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, была распачата сур’ёзная праца па рэканструкцыі шэрага рэчаў XVII стагоддзя, знойдзеных менавіта ў нашым славутым горадзе.

Такім чынам, клуб «ВАРГЕНТОРН» запрашае ўсіх цікаўных да гісторыі Беларусі на прэзентацыю выставы «ВІЦЕБСКАЯ ХАРУГВА», якая адбудзецца 31 студзеня ў 16.30 у выставачнай зале «Духаўскі круглік». Удзельнікі калектыву падрабязна раскажуць пра асноўныя этапы падрыхтокі экспазіцыі, паведамяць пра асабліваці вывучаемага гістарычнага перяду, а таксама адкажуць на ўсе пытанні.

Выстава будзе працаваць з 1 па 28 лютага з 10.00 да 17.30.
Даведкі па телефоне: 35-81-38.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку ««Віцебская харугва»» в Витебске, место проведения выставки  - «Духовской Круглик».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.