3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Неад`емнае

Мероприятие уже прошло

Жанр Живопись

Выстава жывапісу Ўладзіміра Тамашэвіча «Неад`емнае»

Выстава працуе: 16.01.2013 – 29.01.2013г. штодня з 10.00 да 18.00, акрамя нядзелі.
Адкрыццё – 16 студзеня 2013 г. а 17-ай гадзіне.

На сваёй персанальнай выставе ў Мінску, арганізаванай Беларускім саюзам мастакоў з нагоды 50-гадовага юбілею мастака з Маладзечна, Уладзімір Тамашэвіч прадстаўляе серыю краявідаў 2005 – 2010 гадоў. У сваёй творчасці мастак доўжыць традыцыю лірычнага пейзажнага жывапісу, якая ужо на працягу многіх дзесяцігоддзяў прыцягвае ўвагу, як мастакоў, гэтак і аматараў мастацтва. Пазбаўленыя канкрэтызацыі, выканыя ў абагульненай жывапіснай манеры, стрыманыя па каларыстычнаму вырашэнню, жывапісныя кампазіцыі Уладзіміра Тамашэча перадаюць аўтарскае, даволі паэтычнае, ўспрыманне някідкай прыгажосці беларускай прыроды ў разнастайных яе праявах.

Уладзімір Тамашэвіч
Нарадзіўся 22 жніўня 1963 г. у вёсцы Палачаны Маладзечанскага раёна.
Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя Глебава ў 1982 г.
З 2000 г. – сябра Беларускага саюза мастакоў.
З 2002 года – сябра творчай суполкі «Пагоня» пры Саюзе мастакоў.
Працуе ў галіне станкавага жывапісу і графікі.
Творы знаходзяцца ў прыватных зборах Беларусі і замежжа.
Жыве ў г. Маладзечна.


Кантактны тэл. 327 61 24

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Неад`емнае» в Минске, место проведения выставки  - «БелАрт».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.