3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

«Паўлінка» – 100 год на сцэне

Мероприятие уже прошло

Жанр Тематическая выставка

Цяжка паверыць, што купалаўскай Паўлінцы 100 год. Маладая, прыгожая, гарэзлівая і па-народнаму кемлівая дзяўчына ніяк не стасуецца ў нашым разуменні з лічбай 100. За гэту сотню год «Паўлінка» аб’ездзіла не толькі ўсю Беларусь, пабывала і далёка за яе межамі, ставілі «Паўлінку» амаль усе беларускія тэатры, змянілася некалькі пакаленняў артыстаў, задзейнічаных у спектаклі. А яна такая ж вясёлая, такая ж беларуская, такая родная і такая кранальная, як і тады – у далёкім 1913 годзе.

Запрашаем прасачыць доўгае жыццё купалаўскай «Паўлінкі» ад моманту яе напісання да сённяшняга дня, дзякуючы выстаўцы «Паўлінка – 100 год на сцэне».

На экспазіцыі прадстаўлены матэрыялы з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага літаратурнага музея Я. Купалы і Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы. Сярод іх – афішы, праграмы, эскізы, макеты дэкарацый і касцюмы да спектакля  Я. Купалы “Паўлінка”, а таксама асабістыя рэчы Паўліны Вікенцьеўны Мядзёлкі, першай выканаўцы ролі Паўлінкі ў Санкт-Пецярбургу. Вялікую каштоўнаясць прадстаўляюць  рукапісы Я. Купалы і першыя выданні п’есы “Паўлінка”.

Падчас мерапрыемства сваімі ўражаннямі аб працы над  стварэннем купалаўскіх вобразаў падзеляцца вядомыя артысты Арнольд Памазан, Зінаіда Зубкова, Зоя Белахвосцік, Ала Долгая і інш.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку ««Паўлінка» – 100 год на сцэне» в Минске, место проведения выставки  - «Музей истории театральной и музыкальной культуры Республики Беларусь».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.