3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Выстаўка жывапісу Канстанціна Качана

Мероприятие уже прошло

Жанр Живопись

Выстаўка жывапісу Канстанціна Качана
15 – 30 студзеня 2013 года

Кастусь Качан — выбітны сучасны беларускі мастак-пейзажыст, яркі прадстаўнік рэлістычнай школы жывапісу. Нездарма яго палотны, напоўненыя прыгажосцю і непаўторнасцю вобразаў прыроды Беларусі, прывабліваюць увагу не толькі суайчыннікаў, але і замежных аматараў мастацтва.

Ў творчых працах мастака пераважна гучаць спрадвечныя тэмы: чалавек і яго любоў да роднага краю, традыцыйнай культуры і побыту беларусаў. Так, сярод усіх пейзажаў майстра можна сустрэць адухоўленыя краявіды беларускіх вёсак, загадкавы свет сялянскага жыцця, дрэвы і кветкі — усё наваколле любімай Радзімы, Напісаныя на адным дыханні, пейзажы аўтара вылучаюцца складаным каларытам, тонка згарманізаванымі па тону і колеры, як у імпрэсіянізме, халоднымі і цёплымі адценнямі.

На цякучай выставе Кастуся Качана будуць прадстаўлены новыя узоры яго творчасці, якія, безумоўна, зацікавяць усіх, каму да спадобы жывапіс, свежы па успрыняццю, з ярка падкрэсленай фактурай маслянага пісьма, з жывым размахам пэнзля і экпрэсіўнай палітрай густой фарбы.

Запрашаем Вас на ўрачыстае адкрыццё выстаўкі живапісу Канстанціна Качана 15 студзеня 2013 года ў 17.00 у «Галерэі Мастацтва».

Мастацтвазнаўца «Галерэі Мастацтва» Ксенія Ралінская

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Выстаўка жывапісу Канстанціна Качана» в Минске, место проведения выставки  - «Мастацтва».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.