3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Сумоўе драўлянай скульптуры

Мероприятие уже прошло

Жанр Скульптура

15 студзеня 2013 года ў 17.00 у малой зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) адбудзецца адкрыццё выставы «Сумоўе драўлянай скульптуры» памяці Леаніда Рыгоравіча Давідзенкі.

Выстава ініцыявана вучнямі Л.Р. Давідзенкі, сярод якіх вядомыя мастакі, выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і гімназіі-каледжа мастацтваў імя. І.В. Ахрэмчыка. У экспазіцыі будуць прадстаўлены скульптуры як самога майстра, так і яго вучняў: Аляксандра Фінскага, Уладзіміра Слабодчыкава, Аляксандра Шапо, Паўла Лявонава, Максіма Шняка, Аляксандра Навасёлава, Івана Арцімовіча, Наталлі Стрыжнёвай і Арцёма Мядзведзева.

Творы Леаніда Давідзенка цікавыя ў першую чаргу сваёй жыццёвай і своеасаблівай творчай манерай, абсалютна новай для скульптуры таго часу. У 1987 годзе мастацтвазнаўца Э. Пугачова пісала: «Упарта працуючы ў дрэве і, як відаць, не дакараючы матэрыял «за марудлівасць і сталасць», засвоіў мову метафары Л. Давідзенка. Яго працы 1970-х гадоў – «Купава», «Юнак з вавёркай» –  нясуць зарад унутранай энергіі, пераадольваючы драўляную скаванасць, выказваюць пераходныя станы ад спакою да руху. Гэтую паэтычную лінію скульптар працягвае ў 1980-х гадах. Яна развіваецца з рэдкай цэласнасцю выразаў уласцівага яму светаадчування. Паступовыя пошукі руху, прысутнасці жыцця ў драўляным блоку прыводзяць яго пластыку да больш напружанай экспрэсіўнасці формаў».

Скульптар вельмі любіў і шанаваў дрэва – па словах Л.Давідзенкі, гэта быў яго любімы матэрыял. Аўтар наноў адкрыў дрэва, выкарыстаў яго пластычную мову па іншаму. «Скульптуры Л. Давідзенкі ўвасабляюць прыгажосць і дасканаласць чалавека, паэтычнае ўспрыманне жыцця. Пры гэтым яны не разлічаны на кідкі знешні эфект, пазбаўлены сюжэтнасці, партрэтнасці, дэталізацыі» (даследчык Л.Варабьёва).

Леанід Рыгоравіч Давідзенка –  чалавек, які стаў Настаўнікам для многіх маладых мастакоў. Прысвяціўшы сябе выхаванню малодшага пакалення скульптараў, ён не абмяжоўваўся толькі педагогікай, сваім прыкладам і сваімі творчымі працамі ён імкнуўся выхаваць у сваіх вучнях асабістыя і прафесійныя якасці. Творчасць для яго было ладам жыцця, якую ён цалкам аддаў мастацтву і маладому пакаленню.

Выстава будзе доўжыцца па 26 студзеня 2012 года.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Сумоўе драўлянай скульптуры» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный центр современных искусств Республики Беларусь по ул. Некрасова, 3».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.