3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Скарбы Беларусi

Мероприятие уже прошло

Жанр Тематическая выставка

11 студзеня ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь пачынае работу выстава «Скарбы Беларусі».

Беларусь называюць краінай скарбаў. Сапраўды, беларускія землі багатыя на знаходкі грашовых комплексаў і адзінкавых манет. Менавіта тут знаходзяць скарбаў ледзь не болей, чым ва ўсёй Еўропе. Амаль у кожнай вёсцы існуе паданне аб закапаным недзе недалёк багацці, аб «заклятых скарбах». І многія з легенадаў маюць рэальныя абгрунтаванні…

На тэрыторыі нашай Бацькаўшчыны знойдзена больш за тысячу скарбаў. Такое багацце беларускай зямлі на старажытныя каштоўнасці тлумачыцца яе складанай і трагічнай гісторыяй – тут пралягло мноства гандлёвых шляхоў, адбылася бясконцая колькасць войнаў, перадзелаў межаў. Скарбы – матэрыяльныя сведчанні гістарыных падзей і працэсаў, важныя навуковыя крыніцы. Яны дапамагаюць даведацца пра грашовую сістэму краіны, яе законы і эвалюцыю, а таксама распавядаюць аб міжнародных і ўнутраных кантактах у эканоміцы, палітыцы і культуры.

Найбольш частай знаходкай на Беларусі з’яўляюцца манетная скарбы – грашовыя зберажэнні, якія былі схаваныя іх уладальнікамі ў моманты небяспекі. Але, калі ў склад скарбу ўваходзяць не толькі грошы, але і іншыя каштоўнасці – ювелірныя вырабы, рэчы асабістага ўжытку і іншае, такія комплексы называюць манетна-рэчавымі. Часта сам факт знаходкі скарбу сведчыць пра тое, што лёс яго ўладальніка склаўся трагічна. Але некаторыя з іх маглі быць выпадкова згублены ўладальнікамі, а часам можна ўпэўнена меркаваць, што скарб быў ахвярапрынашэннем багам з мэтай задобрыць іх і здабыць іх спагаду ў гандлёвых і ваенных прадпрыемствах.

У Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь захоўваецца 117 скарбаў, якія адлюстроўваюць гісторыю гандлёва-эканамічных зносін і грашовага абарачэння на беларускіх землях ад часоў рымскіх уплываў III–IV стст. да пачатку ХХ ст. Многія з гэтых артэфактаў занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей краіны.
На выставе «Скарбы Беларусі» прадстаўлены манетныя і манетна-рэчавыя комплексы розных катэгорый і практычна ўсіх гістарычных эпох: найбуйнейшы ў краіне дэпазіт рымскіх дэнарыяў III–IV стст.; скарб ювелірных упрыгажэнняў VІ–VII стст. з гарадзішча «Выспянская гара»; манетна-рэчавы скарб канца ІХ ст. з Брылёўскага поля, які быў ухаваны ў месцы старажытнай пераправы ў якасці ахвярапрынашэння; знакаміты «пояс Вітаўта»; манетныя скарбы з вёскі Самаравічы (пачатак XVIII ст.) і са Слуцка (пачатак 1910-х гг.); мінскі манетна-рэчавы скарб канца 1910-х гг. і іншыя.

Па падліках археолагаў, за ўвесь час існавання чалавецтва ў зямлю было закапана каля 300 тыс. тон золата і больш двух з паловай мільёнаў тон срэбра. І калі ўсе гэтыя багацці знайсці, то на кожнага чалавека на планеце прыйдзецца па 60 грамаў залата і 400 грамаў срэбра. А ўлічваючы канцэнтрацыю каштоўных знаходак у Беларусі, можна з упэўненасцю казаць, што мы літаральна ходзім па скарбах!

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
Адрас:
г.Мінск, вул. К. Маркса, 12,
Штодня з 11.00 да 19.00, выхадны – панядзелак
тэл. для даведак
327 43 22, 327 00 05

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Скарбы Беларусi» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный исторический музей Республики Беларусь».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.