3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Марк Шагал: жыццё і каханне

Мероприятие уже прошло

Жанр Живопись

З 1 лістапада 2012 года па 28 студзеня 2013 года па ініцыятыве Міністэрства культуры ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца выстава «Марк Шагал: жыццё і каханне» з калекцыі Музея Ізраіля (Іерусалім).

На працягу трох месяцаў у беларускай грамадскасці будзе унікальная магчымасць убачыць больш за 89 шэдэўраў жывапісу, арыгінальнай і друкаванай графікі вядомага мастака, нашага земляка Марка Захаравіча Шагала з велічнай калекцыі Музея Ізраіля.

Выстава твораў Марка Шагала стане прэзентацыяй Музея Ізраіля ў Рэспубліцы Беларусь і будзе яркай падзеяй, якая завяршыць юбілейны 125 год з дня нараджэння сусветна вядомага мастака.

Экспанаты выставы адносяцца да розных перыядаў (з 1910-х да 1961 года) і прадстаўляюць творчасць Шагала ва ўсёй яе разнастайнасці - пейзажы, партрэты, жанравыя кампазіцыі, ілюстрацыі да літаратурных твораў і Бібліі. Сярод твораў, прадстаўленых на выставе, - працы, падораныя Музею Ізраіля самім мастаком, яго дачкой Ідай Шагал і шматлікімі прыватнымі калекцыянерамі Еўропы, Амерыкі і Ізраіля.

Музей Ізраіля з'яўляецца найбуйнейшай культурнай установай Дзяржавы Ізраіль і адным з вядучых музеяў археалогіі і мастацтва ў свеце. Заснаваны ў 1965 годзе, Музей Ізраіля валодае энцыклапедычнай калекцыяй – ад дагістарычных часоў да сучаснага мастацтва, якая, дзякуючы дапамозе і падтрымцы спонсараў усяго свету, у цяперашні час налічвае каля 500 000 экспанатаў.

Выстава арганізавана па ініцыятыве і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Музеем Ізраіля і Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Дзяржаве Ізраіль і Пасольства Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь.

Праект будзе рэалізаваны пры падтрымцы спонсараў і мецэнатаў, якія прадставілі 60% сродкаў, неабходных для правядзення выставы.

Куратар выставы «Марк Шагал: жыццё і каханне» - Святлана Пракоп'ева, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела заходнееўрапейскага мастацтва і мастацтва краін Усходу.

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь інфармуе, што аўтарскае права на імя Марка Шагала належыць “Камітэту Шагала” (Comite Chagall), кантроль над захаваннем аўтарскага права ажыццяўляе «Грамадства Аўтараў графічных і пластычных Мастацтваў »(Societe des Auteurs dans les Arts Graphiques et Plastiques, ADAGP). У сувязі з гэтым без атрымання дазволу ADAGP рэпрадуцыраванне твораў Марка Шагала забаронена. Магчыма ажыццяўленне толькі панарамнай фота- ці відэаздымкі.

28 января 2013 года заканчивает свою работу выставка «Марк Шагал: жизнь и любовь» из коллекции Музея Израиля (Иерусалим). Выставка представляла творчество Шагала во всем его разнообразии – пейзажи, портреты, жанровые композиции, иллюстрации к литературным произведениям и Библии.

Подводя итоги празднования 125-летнего юбилея Марка Шагала, выдающегося художника с мировым именем,
Национальный художественный музей Республики Беларусь делает небольшой подарок всем почитателям его творчества: 28 января стоимость входных билетов будет снижена на 50%.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Марк Шагал: жыццё і каханне» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный художественный музей Республики Беларусь».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.