3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Музычная паштоўка

Мероприятие уже прошло

Жанр Тематическая выставка

28 снежня 2012 года ў Музеі гісторыі горада Мінска пачала працаваць выстаўка музычных інструментаў з прыватнай калекцыі Дзмітрыя Ровенскага «Музычная паштоўка».

На выстаўцы прадстаўлена больш 100 музычных інструментаў. Сярод іх гармонікі, баяны, акардэоны, акарыны, трубы, дуды, жалейкі, дудкі, басэтля, цытра, флейта, тамбурын і іншыя.

Геаграфія калекцыі Д. Ровенскага шырокая – ад Амерыкі да Японіі, але ж большая частка прадметаў мае беларускае паходжанне. Каштоўнасць збору Д. Ровенскага ў тым, што большасць музычных інструментаў з’яўляюцца ўнікальнымі, вырабленымі народнымі майстрамі. Гэта гармонікі Аляксандра Красева, Івана Іванова, Віктара Высоцкага, братоў Паўла і Мікалая Мазанікаў, Мікалая Судніка, Міхаіла Гайдукевіча, Мікалая Шастаковіча, Мікалая Хадыкі, Дзмітрыя Рыбака; акарыны Дзяніса Грома; дуды Аляксандра Лася і Віктара Кульпіна. Ёсць у калекцыі і інструменты вырабленыя самім Д. Ровенскім – гэта сурма, барабан, акарына, дудка, бубен.

Інструменты трапляюць у калекцыю Д. Ровенскага рознымі шляхамі – гэта і падарункі, і набыткі, і выпадковыя знаходкі. За кожным прадметам стаіць свая гісторыя, часам даўжынёй у некалькі пакаленняў. Так самы стары інструмент, што экспануецца на выстаўцы – дыятанічныя цымбалы 1870 года, вырабленыя і знойдзеныя на тэрыторыі Мінскага раёна. Гісторыя захавала і імя майстра – В.П. Чэкушын.

У наш час большасць музыкантаў карыстаюцца інструментамі фабрычнай вытворчасці, але ж сапраўдны майстар аддае перавагу аўтарскаму вырабу, бо толькі такі гармонік, такая дуда, такія цымбалы здольны ператварыцца ў жывы голас.

Выстаўка працуе да красавіка 2013 года.

Адрас: вул. Рэвалюцыйная, 10
Тэл. 321 24 30; 321 24 38

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Музычная паштоўка» в Минске, место проведения выставки  - «Музей истории Минска».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.