3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Лета ў правінцыі

Мероприятие уже прошло

Жанр Живопись

28 снежня 2012 года ў 17.00 у мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» адбудзецца адкрыццё выставы «Лета ў правінцыі» па выніках арт-пленэра, які сёлета быў арганізаваны аддзелам культуры Смалявіцкага раённага выканаўчага камітэта пры падтрымцы грамадскай арганізацыі «Беларускі зялёны крыж».
 
Пленэр аб’яднаў маладых мастакоў, якія выкладаюць ў мастацкіх школах, гімназіях, а таксама вышэйшых навучальных установах. Праект даў магчымасць творчым асобам, якія плённа займаюцца педагагічнай дзейнасцю, паказаць мастацкае майстэрства, рэалізаваць свой творчы патэнцыял і падзяліцца вопытам з калегамі.

Тры ліпеньскія дні мастакі працавалі ў Смалявіцкім раёне. Пад іх пільны позірк трапілі вескі Алесіна і Каменка, а таксама адметныя гарадскія правінцыяльныя вулачкі невялікага гарадка – Смалявічы, дзе яны стварылі шэраг цікавых жывапісных і графічных прац. Можна з упэўненасцю сказаць, што падчас працы на пленэры стварыўся згуртаваны калектыў мастакоў-педагогаў, якія, нягледзячы на недахоп часу адведзенага для мастацтва, гатовы зрабіць летні пленэр у правінцыі традыцыяй і штогод сустракацца на гасціннай смалявіцкай зямлі.

Выстава будзе працаваць з 28 снежня 2012 года па 19 студзеня 2013 года.

Наш адрас: мастацкая галерэя «Універсітэт культуры», Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі); кант. тэл.: 327 - 26 - 12.

Мы працуем: 11.00 – 19.00 Выхадныя: нядзеля, панядзелак.
Уваход вольны.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Лета ў правінцыі» в Минске, место проведения выставки  - «Университет Культуры».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.