3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Бабруйскі варыянт

Мероприятие уже прошло

Жанр Керамика

28 снежня 2012 года ў 18.00 у мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» адбудзецца адкрыццё выставы «Бабруйскі варыянт». Свае работы прадставяць чацвёра мастакоў-карамістаў з Бабруйска.

Чатыры керамісты, розныя па ўзросце, характары, па жыццёвых памкненнях і абставінах лёсу. Старэйшае пакаленне – Валерый Калтыгін і Анатоль Концуб, і маладзейшае – Алег Ткачоў і Максім Калтыгін. Асноўнае, што аб’ядноўвае ўдзельнікаў выставы – прафесійная мастацкая кераміка, ці дакладней, адносіны да яе, творчыя, трапяткія. Кераміка ў іх выкананні адметная, аўтары мастацкіх твораў пазнаюцца адразу. У кожнага свой творчы почырк, стыль, выразны твар.

Аб’ядноўвае мастакоў і штогадовы міжнародны пленэр па кераміцы «Арт-Жыжаль», што праходзіць у Бабруйску, на якім мастакі напружана, з вялікай цікавасцю працуюць некалькі тыдняў у супольнай творчасці з «жывым» агнём. Акрамя прафесійных адносінаў, паміж аўтарамі існуюць і іншыя повязі, абумоўленыя Бабруйскам і жыццёвымі шляхамі кожнага з іх.

Валерый Калтыгін – старшыня Бабруйскага аддзялення Беларускага саюза мастакоў, адзначаны прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў сферы мастацтва, арганізатар і кіраўнік міжнароднага пленера па кераміцы «Арт-Жыжаль».

Анатоль Концуб – член Беларускага саюза мастакоў, заслужаны работнік народнай адукацыі Беларусі, удзельнік міжнародных пленэраў па кераміцы і жывапісе.

Максім Калтыгін – член Беларускага саюза мастакоў, стыпендыят спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, стыпендыят Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Алег Ткачоў – член Беларускага саюза мастакоў, выпускнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, стыпендыят спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, адзначаны прэміяй ААН за работу «Чалавек і чалавецтва».
   
Выстава будзе працаваць з 28 снежня 2012 года па 19 студзеня 2013 года.
Наш адрас: мастацкая галерэя «Універсітэт культуры»,
Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі); кант. тэл.: 327 - 26 - 12.
Мы працуем: 11.00 – 19.00 Выхадныя: нядзеля, панядзелак.
Уваход вольны.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Бабруйскі варыянт» в Минске, место проведения выставки  - «Университет Культуры».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.