3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Калядныя замалёўкі – 2014

Мероприятие уже прошло

Время работы панядзелак – субота з 10:00 да 18:00
Жанр Декоративно-прикладное искусство, Детские, Поделки, Рисунок, Тематическая выставка
Жанр Награждение

У Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры з 2011 года праводзіцца конкурс "Калядныя замалёўкі" на лепшы дзіцячы малюнак ці выраб дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва на калядную тэматыку. Ён заснаваны з мэтай развіцця і падтрымкі творчых здольнасцей дзяцей, спрыяе фармаванню цікавасці да традыцый, гісторыі і культуры Беларусі.

У конкурсе прымаюць удзел дзеці розных узроставых і сацыяльных груп, у тым ліку і дзеці-інваліды. З работ, прадстаўленых на конкурс, у музеі арганізуецца выстаўка – прастора, дзе дзеці маюць унікальную магчымасць убачыць свае працы ў адным са сталічных музеяў. Па выніках конкурсу вызначаюцца пераможцы ў розных намінацыях. Напярэдадні Новага года праводзіцца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі з уручэннем грамат і прызоў. На дадзеным мерапрыемстве прысутнічаюць СМІ (тэлебачанне, радыё, друкаваныя СМІ).

Традыцыйна конкурс і выстаўка збіраюць вялікую творчую гледачовую аўдыторыю. З часу свайго заснавання дадзены праект набыў агульнарэспубліканскі маштаб і стаў сапраўды знакавай і чаканай падзеяй для творчых людзей.

Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца малюнкі і вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва на калядную тэматыку. Малюнкі патрэбна аформіць ў рамы, а таксама ўсе работы павінны мець анатацыю (Імя, Прозвішча і ўзрост аўтара (ад 5 да 17 гадоў), назва работы, назва ўстановы адукацыі). Работы прымаюцца да 10 снежня 2014г.

Мастацкія работы будуць адзначаны прызамі ў намінацыях:
– лепшы твор дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (3 месцы);
– лепшы твор выяўленчага мастацтва (3 месцы);
– лепшы калектыўны твор (3 месцы).

Усе конкурсныя работы будуць экспанавацца ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры з 24 снежня 2014 г. да 10 студзеня 2015 г.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Калядныя замалёўкі – 2014» в Минске, место проведения выставки  - «Музей истории театральной и музыкальной культуры Республики Беларусь».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.