3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Беларускі экватар Аляксандра Дзітлава

Мероприятие уже прошло

Жанр Фото

18 снежня 2012 г. а 17-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца фотавыстава, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння фатографа, ваеннага карэспандэнта, заслужанага журналіста Рэспублікі Беларусь Аляксандра Сяргеевіча Дзітлава (1912 – 2009).

Аляксандр Дзітлаў нарадзіўся перад Першай сусветнай вайной у сталіцы Расійскай імперыі Санкт-Пецярбурзе у дваранскай сям’і. Пасляваенны лёс прывёў яго на Беларусь, і гэты перыяд жыцця, своеасаблівы «беларускі экватар», стаў найбольш плённым. Аляксандр Сяргеевіч – заслужанны журналіст Рэспублікі Беларусь, ваенны карэспандэнт фотахронікі ТАСС, аўтар кніг па тэорыі фотамастацтва, арганізатар фотавыстаў. Адзін з заснавальнікаў часопіса «Маладосць».

Сёння Аляксандр Дзітлаў найбольш вядомы фатаграфіямі ваеннай пары. «Тыгр і казляня», «Салдацкая каша», «Дамоў», «Куляметчык Мікалай Качанаў» неаднойчы публікаваліся на старонках друкаваных і віртуальных выданняў. На некаторыя з іх напісаныя вершы і зняты фільм. Дзітлаў –  аўтар самага вялікага – 7-мятровага – фатаграфічнага «палатна» і творца маленькай, вялічынёю з паштовую марку, фотакарткі.

На выставе прадстаўлены як арыгінальныя аўтарскія адбіткі, так і сучасныя лічбавыя, зробленыя з фотанегатываў аўтара. Большая частка экспазіцыі адведзена пад фатаграфіі, якія былі выкананы А.С. Дзітлавым у пасляваенны перыяд – 1945-1969 гг. Яны былі апублікаваныя ў аўтарскім фотаальбоме «Там, дзе сінее Нарач», выстаўляліся на тагачасных калектыўных фотавыставах, публікаваліся на старонках часопіса «Маладосць». Асобна трэба сказаць пра каляровыя фотаздымкі, зробленыя А.С. Дзітлавым. На пачатку 1950-х каляровае фота толькі пачало ўваходзіць у практыку працы беларускіх фатографаў. Акрамя фотаздымкаў прадстаўлены асабістыя матэрыялы фатографа.

Упершыню экспазіцыя адлюструе ўсе грані таленту Аляксандра Дзітлава – журналіста, майстра дакументальнай фатаграфіі, тонкага лірыка і гумарыста, нястомнага генератара ідэй і новых праектаў.

На выставе выкарыстаны матэрыялы з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў у Дзяржынску, асабістага архіва дачкі фатографа Вольгі Дзітлавай.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
Адрас: г.Мінск, вул. К. Маркса, 12,
Штодня з 11.00 да 19.00, выхадны – панядзелак
тэл. для даведак 327 43 22, 327 00 05

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Беларускі экватар Аляксандра Дзітлава» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный исторический музей Республики Беларусь».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.