3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

НаПраСьвет

Мероприятие уже прошло

Жанр Современное искусство

«НаПраСьвет». Выстава арт-аб'ектаў і інсталяцый з лямцу і святла

17 снежня ў 17.00 у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва адбудзецца адкрыцце выставы арт-аб’ектаў з лямцу «НаПраСьвет».

У кожным чалавеку схаваны ўнікальны ўнутраны свет, не бачны іншым. Асаблівасць мастака - гэта магчымасць выразіць свой унутраны свет праз творчасць.

Наш праект дазваляе ўбачыць тое, што схавана пад абалонкай штодзённасці. Зірнуўшы «напрасьвет» на нятканае лямцавае палатно, мы бачым непаўторную індывідуальнасць. Канчатковая мэта кожнага аб'екта - не ён сам, а візуальны эфект, гульня святла ў ім.



У праекце прымаюць удзел мастакі. якiя працуюць з воўнай: Анастасія Арайс, Людміла Дамянкова, Наталля Аждзер, Вераніка Багачова і іншыя (Беларусь), а таксама ганаровыя госці: Гуніла Пэтаў Шоберг (Швецыя-Фінляндыя), Яна Волкава і Наталля Ігнацьева (Расія). Праект садзейнічае ўмацаванню культурных сувязяў, падтрымлівае і развівае нацыянальныя традыцыі валяння. Наша мэта - пашырыць архаічнае паняцце лямцу як выразнага сродка сучаснага тэкстылю.

У экспазіцыі будуць прадстаўлены арт-аб'екты з нятканага ваўнянага палатна (свяцільнікі і інсталяцыі).

Выстава будзе праходзіць з 18 снежня па 12 студзеня па адрасе:

Музей сучаснага выяўленчага мастацтва
(Мінск, пр. Незалежнасці, 47)



У межах праекта 13 снежня ў 18.00 у актавай зале бібліятэкі імя Пушкіна (Мінск, вул. Гікала, 4) адбудзецца лекцыя «Мастацтва валяння: гісторыя і сучаснасць» (чытае Гуніла Пэтаў Шоберг). Уваход вольны, чакаем усіх зацікаўленных.

А 15 снежня, на базе Студэнцкага этнаграфічнага таварыства (вул. К. Лiбнехта, 112) с 11.00 до 17.00, для удзельнікаў выставы пройдзе творчы семінар «Галава ў аблоках», на якім майстры атрымаюць вопыт сумеснай творчай працы. Вынік семінара можна будзе пабачыць на выставе.

Па ўсіх пытаннях звяртацца па тэлефонах:

+ 375 17 284 86 21

+ 375 29 322 68 57

+ 375 29 648 24 90

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «НаПраСьвет» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный центр современных искусств Республики Беларусь по ул. Некрасова, 3, Минская областная библиотека им. А. С. Пушкина».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.