3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Вернісаж выставы Томаша Тамашэўскага

Мероприятие уже прошло

Жанр Фото

13 снежня 2012 года а 17 гадзіне ў вялікай зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) адбудзецца адкрыццё выстаўкі фатаграфіі Томаша Тамашэўскага (Польшча) “Гарантуецца атмасфера дабразычлівасці. Падляшша”.

На выстаўке, арганізаванай у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва Падляшскім ваяводствам Рэспублікі Польша праз Польскі Інстытут у Мінску, можна будзе ўбачыць серыю фатаграфій, прысвечаную побыту, працы і рэлігійна-абрадавым аспектам жыцця насельніцтва Падляшша, сярод якіх, як вядома, значную колькасць складаюць беларусы.

“Я пазнаваў гэтую краіну па здымках многіх маіх добрых сяброў, закаханых у Падляшскае ваяводства.

Цудоўныя, некранутыя лясы, птушкі і дзікія жывёлы, звілістыя і зарослыя рэкі – рамантычныя фатаграфіі, зусім іншыя, чым з цэнтральнай альбо паўднёвай Польшчы.
Калі я прыехаў сюды зімой напачатку 2011 года, выявы, якія былі ў памяці, супаставіліся з рэчаіснасцю –  і пацвердзіліся. Я быў зачараваны прыгажосцю пейзажа, але ён мяне не здзівіў, бо на гэтую тэму многае ўжо было сказана.  Таму я вырашыў  звярнуць увагу на людзей, якія таксама ствараюць пэўнага роду пейзаж. Яны  хутка сталі героямі маёй аповесці і некаторых з іх я прадстаўляю ў гэтай кніжцы.

Людзі Падляшскага ваяводства зацікаўлены і адкрыты да новага чалавека, талерантныя і адначасова моцна  звязаныя са сваімі рытуаламі, сваёй ідэнтычнасцю. Яны, крыху аддаленыя ад ілюзорнай цывілізацыі, увесь час звяртаюцца да старых добрых традыцый, а для мяне застануцца людзьмі больш чалавечнымі. Бо дзе б я не з’явіўся, яны пазітыўна і з усмешкай на вуснах сустракалі мяне і заўсёды стваралі непаўторную атмасферу. Атмасферу  добразычлівасці”.
Томаш Тамашэўскі, аўтар.

Томаш Тамашэўскі

Сябра Польскага саюза мастакоў-фатаграфікаў, агенства “Visum Archiv” у Гамбургу, агенства “Image Collection” у Вашынгтоне, а таксама Амерыканскага таварыства фатографаў для часопісаў. Займаецца фатаграфіяй для прэсы, публікуе свае працы як у важнейшых польскіх часопісах, так і найбуйнейшых замежных, такіх як:”Stern”, “Paris Match”, “GEO”, “New York Times”, “Time”, “Fortune”, “Vogue”, “Die Zeit”, “Elle”. Выдаў некалькі аўтарскіх кніг: “АПОШНІ – Сучасныя польскія габрэі” (тэкст Малгажата Незабітоўска), “У пошуках Амерыкі” (тэкст Малгажата Незабітоўска), “Цыганы Польшчы” (тэкст Ежы Фіцоўскі), “У цэнтры. Незвычайная Іспанія”, а таксама ілюстраваў сваімі здымкамі больш за дзясятак альбомаў розных аўтараў. Аўтар шматлікіх персанальных выставак у ЗША, Канадзе, Англіі, Ізраілі, Японіі, Галандыі, Італіі, Германіі, Польшчы і на Мадагаскары. Лаўрэат польскіх і міжнародных фатаграфічных узнагарод. На працягу 25 гадоў супрацоўнічае з часопісам “National Geographic”, у якім апублікаваў 18 фатаграфічных эсэ, а з 1999 з’яўляецца галоўным кансультантам яго польскага выдання. Выкладае фатаграфію ў Польшчы, ЗША, Германіі і Італіі.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Вернісаж выставы Томаша Тамашэўскага» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный центр современных искусств Республики Беларусь по ул. Некрасова, 3».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.