3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking camera car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

«Майстар-Міратворац 2012»

Мероприятие уже прошло

Жанр Живопись, Керамика, Скульптура

6 снежня 2012 г. у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца мастацкі праект “Майстар - Міратворац 2012”. Ініцыятары і арганізатыры выстаўкі – Міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Саюз майстроў - міратворцаў” “Святло”.

У выставачным праекце прэзентуюцца творы беларускіх і замежных мастакоў, якія прапагандуюць ідэі міру і ненасілля сродкамі выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і народных рамёстваў. Удзельнікі выстаўкі: Анастасія Арайс, Аляксандра Дзятлава, Уладзімір Кожух, Грыгорый Іваноў, Наталля Іванова, Дзмітрый Зайцаў, Алена Кудраўцава, Алена Старыкава, Алена Туманава, Ігар Адамовіч, Святлана Лункевіч- Адамовіч, Іларыя Вечар. Запрошаныя госці – Гуніла Пэтаў Шоберг (Швецыя), Людміла Бруевіч (Украіна), Валянціна Будзіна (Расія)

Прадстаўленыя ў экспазіцыі творы адносяцца да розных мастацкіх напрамкаў, разнастайная і тэхніка іх выканання – жывапіс, жых, кераміка, скульптура, войлак, бераста, анімацыя.
 
Праект аб’яднаў шэраг мастакоў, у кожнага з якіх сваё бачанне свету, і кожны з іх прапануе яго гледачам, а разам з тым і глыбокія асабістыя ўражанні, перажыванні, эмоцыі, адчуванні. Кожную секунду ў свеце нешта змяняецца, але зменлівасць бывае і на энэргетычным узроўні. А яе можна адчуць толькі падсвядома або зразумець падчас цеснай узаемасувязі з акаляючым асяроддзем.

Менавіта гэту зменлівасць і сувязь імкнуцца перадаць удзельнікі выстаўкі ў мастацкіх творах. Наведвальнікі выстаўкі ўбачаць і міфалогію, і паэтыку, і сакральнасць…

Выстаўка скіравана на мір і садружнасць паміж краінамі ў галіне культуры і мастацтва, на ўмацаванне міжнароднага аўтарытэту Рэспублікі Беларусь, а таксама на духоўна- маральнае развіццё нашага грамадства.

У межах праекта 16 снежня 2012 г. з 12.00 да 13.00 у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца творчая сустрэча з мастачкай, прафесарам, загадчыцай кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Аляксандрай Дзятлавай па тэме “Скульптура з фарфора”.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
Адрас: г.Мінск, вул. К. Маркса, 12,
Штодня з 11.00 да 19.00, выхадны – панядзелак
тэл. для даведак 327 43 22, 327 00 05
histmuseum.by

327 00 05

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку ««Майстар-Міратворац 2012»» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный исторический музей Республики Беларусь».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.