3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

«МЫ2012»

Жанр Графика

Беларуска-польская выстава графічных праектаў.
Галерэя Саюза Дызайнераў (Брылеўская,14).
1 снежня 19:00.


Выстава з’яўляецца вынікам конкурса, мэтай якога было паказаць з дапамогай візуальнай мовы адметнасьць беларускай і польскай культур, альбо, калі казаць прасьцей, атрымаць адказы на пытаньне “хто мы?” ад беларускіх, і адпаведна польскіх мастакоў. Адказы не вербальныя, не прамоўленыя словамі, а намаляваныя, сфатаграфаваныя, візуалізаваныя.

Большасьць інфармацыі мы атрымліваем менавіта з дапамогай зроку, такая інфармацыя прасьцей, хутчэй і лягчэй засвойваецца, яна не патрабуе перакладу, часам, не патрабуе ўвогуле ніякіх дадатковых тлумачэнняў. Выявы (таксама пахі, смакі, іншыя невербальныя вобразы) ствараюць падмурак, а нават, яшчэ больш глыбокі пласт нашай самасьвядомасьці.

Задачай творцаў было прыгадаць, адшукаць, адабраць, тыя візуальныя вобразы, якія маглі б асацыявацца з краінай і несьці аўтарскі мэсэдж, як для свайго, гэтак і для замежнага гледача. Ці паўсталі ў выніку творы, якія ствараюць новыя вобразы ідэнтычнасьці? Ці замацаваліся ў калектыўнай сьвядомасьці вобразы старыя? Ці сталіся яны культурнымі кодамі, якімі можна “адмыкаць” культуру, альбо гуляцца імі, ствараючы новыя сэнсы?

Адказы на гэтыя пытанні шукайце на выставе МЫ2012”. Мажліва, замест адказаў, у Вас паўстануць новыя пытанні. Гэта таксама добра, нават выдатна!

Арганізатарам выставы з’яўляецца Беларускі Саюз Дызайнераў і Таварыства Творцаў Ужытковай Графікі (Польша). Партнёры праекта: МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” і Беларускі саюз мастакоў. Экспазыцыя працуе з 1га да 10га снежня (10:00-18:00) штодзённа, апроч суботы і нядзелі.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку ««МЫ2012»» в , место проведения выставки  - «».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.