3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

«Мастацтва пакалення XXI ст. Польшча - Беларусь»

Мероприятие уже прошло

Жанр Современное искусство

Галерэя сучаснага мастацтва ”Ў” і Фонд Універсітэта Мастацтва ў Познані (Польшча)
у межах супольнага праекта «Мастацтва пакалення XXI ст. Польшча - Беларусь»
прадстаўляюць лекцыю Давіда Радзішэўскага «Давайце зробім выгляд, што нічога не здарылася!»
Лекцыя прысвечана мастакам, якія нарадзіліся ў 80-я гг. і дэбютавалі ў творчасці ў час актыўнага развіцця арт-рынку ў Польшчы, калі паўставалі новыя галерэі, музеі сучаснага мастацтва, прыватныя калекцыі.

Будзе праведзены, свайго роду, аналіз найцікавейшых і найбольш рэпрэзентатыўных, на думку дакладчыка, творчых постацяў гэтага пакалення. Аўтар дакладу паспрабуе адшукаць агульныя тэмы ў творчасці, крыніцы натхнення і праблематыкі. Што адрознівае гэтае пакаленне ад мастакоў, народжаных у 70-я гг. і што будзе адметнасцю пакалення 90-х?

Сп. Давід Радзішэўскі разгледзіць творчасць мастакоў, народжаных у 80-я гг., у грамадска-палітычным і эканамічным кантэксце. Яшчэ некалькі гадоў таму маладыя мастакі маглі паспяхова прадаваць свае працы, тым самым зарабляючы сабе на жыццё. Сусветны эканамічны крызіс закрануў, між іншым, сферу мастацтва. Таму сёння перад мастакамі стаіць пытанне “ Ці можа мастацтва ”пракарміць” творцу? Калі не, то што з гэтым рабіць?”

Давід Радзішэўскі
Нарадзіўся ў 1984. Атрымаў адукацыю мастака і гісторыка мастацтва. Рэдактар кнігі “ Тарнаў. 1000 год сучаснасці.” У 2005 г. заснаваў галерэю Pies у Познані.
Праект “Мастацтва пакалення ХХІст. Польшча – Беларусь” накіраваны на азнаямленне з польскім куратарскім мастацтвам. Фонд Універсітэта Мастацтва (Uniwersytet Artystycznу) у Познані супольна з адной з нешматлікіх у Беларусі незалежных галерэяў – галерэі сучаснага мастацтва “Ў” ( Мінск) – запланавалі цыкл візітаў у Мінск куратараў з Польшчы. Прэзентацыя вопыту куратараў будзе суправаджацца відэа, зробленымі студэнтамі Універсітэта Мастацтва ў Познані. У снежні адбудзецца падсумаванне вынікаў праекту ў выглядзе канферэнцыі і выставы, а таксама плануюцца семінары ў Познані для мастакоў з Беларусі.

Да ўдзелу ў праекце мы запрасілі вопытных куратараў з Польшчы. Сярод іх як прадстаўнікі дзяржаўных ўстановаў мастацтва (Себасцьян Ціхоцкі - Музей Сучаснага Мастацтва (Muzeum Sztuki Nowoczesnej), так і прыватных галерэяў (Давід Радзішэўскі - галерэя Pies). А таксама незалежныя арганізацыі – Ёанна Варша, Фонд Laury Palmer, якая супрацоўнічае з Фондам “Bęc Zmiana”, і , канечне, медыйнае мастацтва – Адам Мазур ( часопіс ”Obieg”).
 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку ««Мастацтва пакалення XXI ст. Польшча - Беларусь»» в Минске, место проведения выставки  - «Ў галерэя сучаснага мастацтва».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.