3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Выстаўкі твораў Анны Панэк і Александры Чарняўска

Мероприятие уже прошло

Жанр Фото

27 лістапада 2012 года а 17 гадзіне ў малой зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) адбудзецца адкрыццё выстаўкі твораў Анны Панэк і Александры Чарняўска (Польшча), вучаніц і дыпломніц Лёніка Тарасевіча.

Анна Панэк і Аляксандра Чарняўска ў сваіх сумесных рэалізацыях, як правіла, суадносяць сябе з тым месцам, у якім апынуліся. Часта яны ствараюць свае працы проста на сценах, падлозе, столі, якія неадрыўна звязаныя з дадзенай архітэктурай. Выстава, якая прэзентуецца ў Мінску, мае характар больш класічны, але для мастачак было важна, каб прэзентаваныя працы пэўным чынам суадносіліся з кантэкстам.

У калектыўным уяўленні палякаў вобраз Мінска слаба вызначаны. Палякі няшмат ведаюць пра гэта месца, што з аднаго боку можа з’яўляцца прычынай, а з другога – вынікам рэдкага наведвання імі сталіцы Беларусі. Важную ролю ў стварэнні вобраза сучаснага Мінска адыграла кніга Артура Клінава “Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца”, выдадзеная ў Польшчы ў 2008 годзе праз “Выдавецтва Чорнае”.

Менавіта з кнігі Артура Клінава мастачкі даведаліся, што назва ракі Няміга, што плыве праз Мінск, азначае “бяссонніцу”. Бяссонніца – гэта асаблівы стан, які часта звязаны са стрэсавай сітуацыяй, перажываннямі ці хваробай і прыводзіць да стомы. Але калі адкінуць гэтыя непрыемныя асацыяцыі, можна разледаць бяссонніцу як спецыфічны стан свядомасці. Ён не дазваляе нам цалкам заснуць, але з другога боку – не дазваляе і цалкам прачнуцца. Тэма бяссонніцы аказалася адпаведным ключом, з дапамогай якога можна аб’яднаць працы мастачак і ўскосна звязаць з месцам экспазіцыі.

Аляксандра Панэк прадставіць на выставе фатаграфіі, якія з’яўляюцца прасторавымі абстрактнымі кампазіцыямі, у якіх архітэктура кантрастуе з небам і набывае дадатковыя памеры. Побач з абстракцыяй з’яўляюцца партрэты. Постаці, сфатаграфаваныя на фоне пейзажа, становяцца манументальнымі, паглыбленымі ў сон.
Аляксандра Чарняўска выбрала сярод сваіх прац тыя, што асацыіруюцца з летуценнай марай. Яе жывапіс мае характар разважанняў, створаных на аснове сямейных гісторый. Аднак постаці і падзеі падаюцца як ў сне, нібы успаміны.

Такім чынам, тэмай выставы з’яўляецца бяссонніца ў шырокім разуменні. Яна вызначае абшар пошукаў, у межах якога магчымыя розныя разважанні. Мастачкі выкарыстоўвалі розныя тэхнікі і эстэтыку, робячы акцэнт на разнастайныя аспекты бяссонніцы, каб стварыць як мага больш яскравы вобраз з’яў.
Выстаўка працягнецца па 15 снежня 2012 года.

Аддзел выставак:
тэл. 2882468

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Выстаўкі твораў Анны Панэк і Александры Чарняўска» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный центр современных искусств Республики Беларусь по ул. Некрасова, 3».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.