3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

«Тэхна-арт. Альтэрнатыўная энергія»

Жанр Дизайн, Живопись, Скульптура, Тематическая выставка, Фото

16 лістапада ў 17.00 у мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” адбудзецца адкрыццё выставы “Тэхна-арт. Альтэрнатыўная энергія”. Гэта сумесны праект галерэі “Універсітэт культуры” з Прадстаўніцтвам ААН у Рэспубліцы Беларусь і прысвечаны Міжнароднаму году ўстойлівай энергетыкі для ўсіх.  
                           
Восьмая выстава з серыі ўнікальнага праекта “Тэхна-арт”, які стаў яркай і значнай з’явай культурнага жыцця сталіцы, прадставіць работы мастакоў, фатографаў, дызайнераў, скульптараў. Пад пільным поглядам творчага згуртавання паўстае праблема глабальнай  энергетычнай бяспекі, якая вызначае не толькі тэмпы развіцця, але і
выжыванне чалавецтва ў будучым. Рашэнне гэтай праблемы, няхай пакуль апасродкавана, праз мастацтва, падкажуць як масцітыя, так і маладыя беларускія мастакі. 
Нягледзячы на тое, што сучасная цывілізацыя – гэта вынік узаемадзеяння многіх сфер жыцця грамадства, менавіта энергетыка з’яўляецца асноўным і ў той жа час самым слабым яго звяном. Наступствы “нечаканага знікнення” энергіі праявяцца імгненна, і маштабы страт будуць катастрафічнымі. Ужо зараз дэфіцыт энергіі і абмежаванасць паліўных рэсурсаў з усё нарастаючай вастрынёй паказваюць непазбежнасць пераходу да альтэрантыўных крыніц. Менавіта праблеме больш шырокага выкарыстання новых і ўзнаўляемых крыніц энергіі, а таксама тэхналогій скарачэння вугляродных выкідаў і паляпшенню экалагічнай сітуацыі на нашай планеце прысвечаны праект “Тэхна-арт. Альтэрнатыўная энергія”.  

На выставе прадстаўлены работы ў наступных напрамках: камп’ютарная графіка, лічбавае фота, відэа-арт, а таксама арт-аб’екты, жывапіс, скульптура.

Выстава будзе працаваць з 16 лістапада па 1 снежня 2012 года.
Наш адрас: мастацкая галерэя “Універсітэт культуры”, Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі); кант. тэл.: 327 - 26 - 12.
Мы працуем: 11.00 – 19.00. Выхадныя: нядзеля, панядзелак.
Уваход вольны.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку ««Тэхна-арт. Альтэрнатыўная энергія»» в , место проведения выставки  - «».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.