3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Выстаўка твораў прафесара Васіля Шаранговіча, прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа

Мероприятие уже прошло

Жанр Тематическая выставка

30 кастрычніка 2012 года ў 17.00 у вялікай зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва адбудзецца адкрыццё выстаўкі твораў народнага мастака Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, прафесара Васіля Шаранговіча, прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.

У экспазіцыі будуць прадстаўлены станковыя работы, кніжныя ілюстрацыі, эскізы і варыянты ілюстрацый мастака, зробленыя па матывах творчасці песняроў. Сярод іх – ілюстрацыі да паэмы Я.Коласа “Новая зямля”, да паэм Я.Купалы “Адвечная песня”, “Курган”, “Бандароўна”, “Ганчар”, літаграфія “А хто там ідзе”, трыпціх “Дзе крыўда адвечная спела” і іншыя.

Нацыянальнага мастака ў многім вызначае тэматыка яго работ. Для Васіля Шаранговіча яна  – у вобразах сялян, занятых цяжкой, але заўжды плённай працай. Іначай, мабыць, і не магло адбыцца. З дзяцінства выхавалася ў яго павага да працавітага вясковага люду, якому ён прысвяціў практычна ўсе свае творчыя памкненні. Дыпломная работа В.Шаранговіча, зробленая пры заканчэнні кафедры графікі БДТМІ, была прысвечана паэзіі Я.Купалы. Па сутнасці з яе пачалася знакамітая “купаліяна” мастака, якая зрабіла яго творчасць запамінальнай, а почырк і стыль – пазнавальнымі. Самога мастака вабіла рамантычная ўзнёсласць, чысціня вобразаў, лёгкасць паэтычнага слова песняра, яго ўзвялічванне “пана сахі і касы”, заклік мець гонар і “людзьмі звацца”.

“У маладосці, пасля вучобы, калі я стаў самастойна працаваць як мастак, я больш захапляўся паэзіяй Янкі Купалы. Але ў 1967г. мяне запрасілі зрабіць падарункавае выданне да зборніка вершаў Якуба Коласа “З майго летапісу” з шэрагам гравюр. Пазней выйшла кніжка-малютка коласавых вершаў. Думаю, што падсвядома ў мяне мацнела думка, што трэба аддаць Коласу большую даніну. Падступіць да коласавай глыбіні аказалася намнога цяжэй, чым увайсці ў рамантычныя варункі паэзіі Купалы. Якуб Колас шмагранны: ён глыбока любіў свой край, стварыў велічны гімн хараству роднай прыроды і горкі спеў безнадзейнаму і цяжкому існаванню простага сялянскага чалавека. У паэме “Новая зямля” паказаны амаль поўны “каляндарны” цыкл народнага жыцця са штодзённымі турботамі, святамі, марамі звычайнага чалавека.” (З успамінаў мастака)

Для Васіля Шаранговіча “Новая зямля” ажыла ўспамінамі дзяцінства, у радках паэмы ён згадваў мядзельскія краявіды, хутары, землякоў, іх мары аб сваёй “новай” зямлі, якой, на жаль, ім так і не давялося дачакацца.
Гледзячы на графічныя лісты Васіля Шаранговіча, згадваюцца словы мастака: “Я заўсёды цвёрда стаяў на роднай зямлі і мне заўсёды, як у словах Янкі Купалы, “будуць сніцца сны аб Беларусі”.

аддзел выстаў тэл.288-24-68

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Выстаўка твораў прафесара Васіля Шаранговіча, прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный центр современных искусств Республики Беларусь по ул. Некрасова, 3».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.