3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Праект «Края-віды. Рэ-актывацыя»

Мероприятие уже прошло

Жанр Тематическая выставка

КРАЯ-ВІДЫ
Караліна Брэгула, Андрэй Калеснікаў, Уладзімір Парфянок, Кшыштаф Піярскі, Конрад Пустола, студэнты школы Цэнтра фатаграфіі


21-24 кастрычніка 2012 года ў рамках праекта «Края-віды. Рэ-актывацыя» адбудзецца семінар для педагогаў і фатографаў «Актывацыя пры дапамозе фатаграфіі», які рэалізуецца фондам «Археалогія фатаграфіі» у мінскім Цэнтры фатаграфіі.


Выстава «Края-віды» паказвае розныя пункты погляду на рэчаіснасць у Беларусі і Польшчы. Гэта выбраныя фрагменты буйнейшых праектаў шасці фатографаў, якія ў сваіх працах, у пэўным сэнсе, паказваюць месца, дзе яны жывуць, яго гісторыю, яго недахопы або адметнасць сённяшняга дня.
Пейзажная фатаграфія можа быць сентыментальнай, але таксама можа быць інструментам для крытычнага погляду на рэальнасць; яна можа сілкаваць гісторыю краіны або рэгістраваць яе ўскраіны.

Караліна Брэгула прадставіць дакументацыю серыі «Карэкцыйныя фотаздымкі» – грамадскай акцыі, у межах якой павялічаныя здымкі польскага фатографа-класіка Зоф’і Хаментоўскай вывешваліся ў розных частках горада. Тэматыка фотаздымкаў уваходзіла ў дыялог з месцам, звяртала ўвагу на яго недахопы або мары аб ім. 
Конрад Пустола прадставіць цыкл фотаздымкаў «Знікні над Віслай», выкананых на правым беразе Віслы – непадступным, а таму дзікім і таямнічым, – як супрацьлегласць таго, што намі асацыюецца з берагам ракі буйнога горада.

Кшыштаф Піярскі пазнаёміць нас з серыяй фатаграфій варшаўскіх помнікаў, узнятых у эпоху камунізму, а цяпер знесеных, якія ляжаць у сховішчах або на сметніках; гэта падарожжа ў мінулае, паколькі цыкл уключае ў сябе таксама гістарычныя фатаграфіі помнікаў у часы іх росквіту.

Ландшафты гарадскіх ускраін з цыклу Андрэя Калеснікава «Штодзённасць: версія для друку» (2005-2008) адлюстроўваюць звычайныя, пасрэдныя віды, пазбаўленыя якой-небудзь «турыстычнай прывабнасці». Яны захоўваюць сваю ананімнасць, як і тыя людзі, што прысутнічаюць у прасторы кожнага кадра, але павернутыя спінай да гледача.
Напластаванне розных часоў і эпох у правінцыйным ландшафце было адной з галоўных ідэй у праекце Уладзіміра Парфянка, рэалізаванага ў працэсе шматкротных фатаграфічных экспедыцый з ягонымі калегамі па Беларусі (2008-2011). Серыя фатаграфій мае выгляд паштовак з краявідамі, нагадваючых традыцыйныя відавыя фотапаштоўкі першай паловы 20 ст. І толькі дробныя, нязначныя дэталі ў гэтых выявах прымушаюць нас паверыць у тое, што на іх зафіксавана сучаснасть новага 21 стагоддзя.

Абсалютная нейтральнасць погляду на навакольны гарадскі ландшафт і ягоныя элементы, адсутнасць спроб стварэння іерархіі аб’ектаў здымкі – галоўны метад рэалізацыі калектыўнага праекта-даследавання «BY» суполкі студэнтаў школы Цэнтра фатаграфіі (куратар праекта – Алексей Шынкарэнка). Адкрыты погляд на об’ект здымкі, фокус на любым прадмеце незалежна ад яго значнасці, адмова ад ракурснай здымкі і – у дадатак да ўсяго – «абнуленне» аўтарскіх амбіцый былі закладзены маладымі фатографамі-даследчыкамі ў падмурак тэрміну «беларуская фактаграфія».

Праект складаецца з двух кампанентаў: выставы сучаснага крытычнага пейзажа з гістарычнымі элементамі, на якой прэзентуюцца творы аўтараў з Варшавы і Мінска, і навучальнага семінара для педагогаў і фатографаў, з пілотным семінарам-практыкумам для дзяцей, які стане зародкам Kids Academy Photography Center.

Рэалізацыя: Фонд «Археалогія фатаграфіі» (Варшава), Цэнтр фатаграфіі (Мінск), галерэя NOVA (Мінск)
Партнёр: Польскі Інстытут у Мінску

Выстава працуе па аўторках, з 17.00 да 21.00,
у іншыя дні - па дамоўленасці.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Праект «Края-віды. Рэ-актывацыя»» в Минске, место проведения выставки  - «NOVA».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.