3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking camera car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Выстаўка творчых работ навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава і прэзентацыя каталога «Пленэр – 2012»

Мероприятие уже прошло

Жанр Тематическая выставка

9 кастрычніка 2012 г. у 17.00 у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) адбудзецца адкрыццё выстаўкі творчых работ навучэнцаў  Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава і прэзентацыя каталога “Пленэр – 2012”, які прысвечаны памяці выкладчыкаў, якія працавалі ў каледжы. Акцыя праходзіць ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 65-годдзю Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава.

У адкрыцці выстаўкі, дзе будуць прадстаўлены больш за 30 пленэрных работ навучэнцаў, прымуць удзел выкладчыкі і навучэнцы каледжа, прадстаўнікі аддзела культуры горада і вобласці, настаўнікі і вучні мастацкіх школ і студый, аматары мастацтва.

За 65 гадоў творчай і плённай працы навучальная ўстанова выпусціла шмат таленавітых жывапісцаў, скульптараў, графікаў, майстроў манументальна-дэкаратыўнага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, мастацтвазнаўцаў, сярод якіх ёсць Народныя мастакі Беларусі. За такі працяглы тэрмін у каледжы склалася свая мастацкая сістэма, стыль выкладання і багатыя традыцыі. У тым ліку стала традыцыяй арганізацыя выязных пленэраў навучэнцаў і выкладчыкаў.

Геаграфія пленэрных паездак юбілейнага года шырокая. Навучэнцы каледжа прынялі ўдзел у міжнародных і рэспубліканскіх праектах: “Малюем Пакроўскі сабор” г. Масква, “Палітра Прыдзвіння” г. Полацк, “Віцебск – горад мастакоў” г. Віцебск і музей-сядзіба І. Рэпіна ў Здраўнёве, “Нясвіж – культурная сталіца 2012”.

Адметнай асаблівасцю гэтага года стала арганізацыя і правядзенне “Пленэра памяці”, прысвечанага выкладчыкам каледжа, якія пайшлі з жыцця. Мастакі і педагогі – яны сумяшчалі ў сабе ўнікальную мастацкую індывідуальнасць, педагагічны талент, высокую асабістую культуру.

Выстаўка працягнецца па 13 кастрычніка 2012 г.



Адрас УА “Мінскага дзяржаўнага
мастацкага каледжа імя А.К. Глебава”:
220013 г. Мінск, вул. П.Броўкі, 22
Тэл. (017) 2900921 (факс), 2900925
e-mail: minskdmv@gmail.com
www.glebovka.by

аддзел выставак МСВМ
2882468

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Выстаўка творчых работ навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава і прэзентацыя каталога «Пленэр – 2012»» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный центр современных искусств Республики Беларусь по ул. Некрасова, 3».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.