3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Выстава «Францыск Скарына: падарожжа на Радзіму»

Мероприятие уже прошло

Жанр Тематическая выставка

4 кастрычніка 2012 г. а 16-й гадзіне ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў межах сумеснага праекта Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Рэспубліцы Беларусь адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы «Францыск Скарына: падарожжа на Радзіму».

На выставе ўпершыню будзе экспанавацца канвалют, які ўключае 11 выданняў Францыска Скарыны з фонду Верхнялужыцкай навуковай бібліятэкі (г. Гёрліц, Германія).
Верхнялужыцкая навуковая бібліятэка бярэ свой пачатак у XVIII ст. Сёння яна з’яўляецца адным з галоўных цэнтраў па зборы дакументаў, а таксама важным інфармацыйным цэнтрам Германіі. У склад фондаў бібліятэкі ўваходзяць матэрыялы па гісторыі і геаграфіі Верхняй Лужыцы і Ніжняй Сілезіі, дакументы, якія адносяцца да творчасці Якаба Бёмэ, інкунабулы, выданні перыяду Рэфармацыі, гістарычныя карты і атласы, архіўныя і іншыя дакументы.

Верхнялужыцкая навуковая бібліятэка валодае пражскімі выданнямі Ф. Скарыны – канвалютам, які складаецца з 11 кніг. Нацыянальная бібліятэка Беларусі з’яўляецца захавальніцай адзінага ў Беларусі збору кніг Ф. Скарыны (10 кніг Бібліі, выдадзеных у Празе ў 1517–1519 гг.).

На выставе будуць прадстаўлены кнігі Ф. Скарыны з фонду Верхнялужыцкай навуковай бібліятэкі, у тым ліку тыя, якіх няма ў зборах Беларусі, напрыклад, кніга «Быццё» з цудоўным гравіраваным тытульным аркушам, а таксама Чатыры Кнігі Царстваў са знакамітым партрэтам беларускага першадрукара і інш.

Выстава першадрукаў Скарыны будзе праходзіць у музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з 4 па 13 кастрычніка 2012 г.
Просім пацвердзіць свой удзел па тэлефонах: 293-27-67, 293-27-56
E-mail: pr@nlb.by

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Выстава «Францыск Скарына: падарожжа на Радзіму»» в Минске, место проведения выставки  - «Национальная библиотека Беларуси».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.