3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

«Сонечны дыск»

Мероприятие уже прошло

Жанр Живопись

Мастацкая галерэя Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці (тэл. 290-91-45, г. Мінск, вул. Гікалы, 4. Абласная бібліятэка імя А.С.Пушкіна) прадстаўляе выставу мастакоў-сюррэалістаў "Сонечны дыск".

У выставе прымаюць удзел аўтары Галіна Горава, Алесь Завадскі, Максім Малышаў, Андрэй Меранкоў, Наталля Міронава, Ала Няхайчык, Генадзь Лойка.

Запрашаем усіх неабыякавых, зацікаўленых у атрыманні станоўчых эмоцый і радаснага настрою гледачоў у "Земнасвет" – менавіта так і невыпадкова назвалі сваю суполку мастакі. Гэты тэрмін вынайшаў вядомы беларускі мастак-сюррэаліст Язэп Драздовіч для абазначэння натуральнага асвятлення паверхні Месяца Зямлёю.

Зямля свеціць у космасе адлюстраваным сонечным святлом.

Мастакам-сюррэалістам цікавы менавіта светлы бок падсвядомасці, іх радуе і здзіўляе, што карціны і вобразы сноў складаюцца ў адмысловыя сюжэты, у якіх часта сустракаюцца "цытаты" з дзяцінства – найбольш яркага, парадаксальнага перыяду ў жыцці чалавека.

Кожнаму з мастакоў уласцівы свой шлях да эстэтыкі незвычайнага. Агульнае – іх'метад, візуальная мова, на якой яны звяртаюцца да гледача, уцягваючы яго ў сонечны, вытанчаны свет мрояў і фантазій.

Выстава працуе з 8 па 31 ліпеня.
Аўторак – пятніца: 11.00-19.00.
Субота – нядзеля: 11.00-17.00.
Панядзелак – выхадны.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку ««Сонечны дыск»» в Минске, место проведения выставки  - «Минского областного центра народного творчества».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.