3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Фотовыставка «Спачатку»

Мероприятие уже прошло

Жанр Тематическая выставка, Фото

20 верасня 2012 года ў 17.00 у мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” адбудзецца адкрыццё выставы выпускнікоў і педагогаў фоташколы  “Свет Фота”. Выстава “Спачатку” прысвечана пяцігоддзю дзейнасці фоташколы. Арганізатарамі выставы з’яўляюцца Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, творчы саюз “Фотамастацтва” і фоташкола “Свет Фота”.

У кожнай справе спачатку трэба вывучаць азы, у фотамастацтве – гэта базавыя веды, апора для прафесіянала і платформа для творчасці фотамастака. Сапраўдны фотаздымак заўсёды нясе святло і зачараванне, нават калі прыходзіцца фатаграфаваць у прыцемку.

На экспазіцыі дэманструюцца лепшыя работы выпускнікоў фоташколы розных гадоў і розных па складанасці і напоўненасці курсаў, а таксама іх настаўнікаў. Фотаздымкі, прадстаўленыя на выставе, былі створаны як у працэсе навучання, так і ў выніку самастойнага пошуку.

Выстава “Спачатаку” не магла абмінуць такія жанры, як пейзаж і партрэт. Увазе публікі прапануюцца папулярныя ў пачынаючых фотамастакоў усход сонца і змярканне, але шмат чароўнага можна ўбачыць і ў звычайным пейзажы. Студыйны партрэт дэманструе не толькі прафесійны ўзровень работы са святлом, але і пошукі фатографаў у спасціжэнні ўнутранага свету асобы. Прадстаўлены і іншыя жанры фота: архітэктурны ландшафт, макраздымкі, рэпартаж і нацюрморт. Кожная  работа прасякнута жаданнем паказаць прыгажосць акаляючага нас свету. 
                                                                                                                                                                                                                   
Сваім з’яўленнем фоташкола абавязана музею-галерэі “Свет Фота” і аднайменнай фірме Віктара Суглоба. Першымі выкладчыкамі былі Віктар Суглоб, Сяргей Качаргін, Юрый Васільеў. Усе яны маюць за плячыма шматгадовы вопыт у мастацтве фота, з’яўляюцца членамі творчага саюза “Фотамастацтва”, народнага фотаклуба “Мінск”. Закладзены імі фундамент
у першы курс “Асновы класічнага фотаздымка” і стаў вызначальнай рысай фоташколы – сур’ёзнай базавай падрыхтоўкай у фотамастацтве.

Выстава будзе працаваць з 20 верасня па 13 кастрычніка 2012 года.

Наш адрас: мастацкая галерэя “Універсітэт культуры”, Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі); кант. тэл.: 327 - 26 - 12. Мы працуем: 11.00 – 19.00.
Выхадныя: нядзеля, панядзелак. Уваход вольны.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Фотовыставка «Спачатку»» в Минске, место проведения выставки  - «Университет Культуры».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.