3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Я заўжды помню голас Твой

Мероприятие уже прошло

Жанр Тематическая выставка

17 верасня 2012 г. у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца адкрыццё выстаўкі “…Я заўжды помню голас Твой” да 100-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Максіма Танка з фондавых матэрыялаў.

Абодвух народных паэтаў доўгія гады лучыла цесная сувязь. Завочнае знаёмства Якуба Коласа з паэтам Максімам Танкам адбылося ў 1937 ці 1938 годзе, калі той даслаў свой зборнік вершаў. Сын класіка Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч успамінае, што ўважліва прачытаўшы выданне, Колас сказаў наступнае: “Гэта сапраўдны сын беларускай зямлі!” Пазней, у лісце да Сяргея Гарадзецкага ад 16.Х.1939 г. піша: “Он – поэт огромного дарования”. Адзначаў Колас і майстэрства Танка як перакладчыка.

У складзе пісьменніцкіх груп калегі па пяры прымалі ўдзел у Рэспубліканскіх сходах, з’ездах, нарадах. Былі сумесныя паездкі ў Маскву, Ленінград. Творчыя сустрэчы перараслі ў шчырае сяброўства. Максім Танк быў жаданым госцем у доме Коласа. А за некалькі тыдняў да смерці Канстанціна Міхайлавіча адбылася сяброўская сустрэча на Нарачы.

Сяброўства Танка працягвалася з сям’ёй класіка і пасля яго смерці. На тытульным лісце зборніка вершаў “След бліскавіцы” чытаем: “На добрыя ўспаміны аб нашых нарачанскіх сустрэчах дарагому Данілу Канстанцінавічу Міцкевічу. Максім Танк. Мінск 10/ХІІ.57 г.”.
   
На выстаўцы прадстаўлены кнігі Максіма Танка з дарчымі надпісамі Якубу Коласу, вершы-прысвячэнні Танка Коласу, фотаздымкі, на якіх адлюстравана сумесная паездка ў Ленінград і адпачынак на Нарачы, малой радзіме Максіма Танка. Звароты да Канстанціна  Міхайлавіча – Настаўнік, Бацька, Пясняр – Танк заўсёды пісаў з вялікай літары.
   
У адкрыцці выстаўкі прыме ўдзел галоўны рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура”, паэт Віктар Шніп. Успамінамі падзеліцца доктар тэхнічных навук, сын Якуба Коласа Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч. Мастацкай аздобай мерапрыемства стануць песні на словы Максіма Танка ў выкананні вядучага стылістычнага рэдактара газеты “Звязда”, паэта, барда Дзмітрыя Пятровіча. Вучнямі гімназіі № 23 г. Мінска будуць прачытаны вершы-прысвячэнні Максіма Танка старэйшаму калегу і настаўніку.
   
Шчыра запрашаем наведаць выставу і прыняць удзел у адкрыцці, якое адбудзецца 17 верасня 2012 г. у 14.00 у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа па адрасе вул. Акадэмічная, 5.

Тэлефон для даведак: (017) 284 17 02

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Я заўжды помню голас Твой» в Минске, место проведения выставки  - «Государственный литературный музей Якуба Коласа».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.