3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Выстаўка «Беларуская кніга: гісторыя і сучаснасць»

Жанр Книжная

8 верасня 2012 г. у 12.30 у будынку Мінскай гарадской ратушы адбылося адкрыццё выстаўкі “Беларуская кніга: гісторыя і сучаснасць”, якая прысвечана гісторыі развіцця кнігавыдавецтва ў Беларусі.

Выстаўка з’яўляецца сумесным праектам Музея гісторыі горада Мінска і Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. У яе падрыхтоўцы прымалі ўдзел Выканаўчы камітэт Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Саюз пісьменнікаў Беларусі, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, Беларускае Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне калекцыянераў, выдавецтвы “Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі” і “Мастацкая літаратура”.

Першы раздзел “Кніжная культура Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай” распавядае пра старадрукаваныя кнігі. Экспануюцца факсімільныя і рэпрынтныя выданні рукапісных твораў, рэлігійнай і свецкай літаратуры часоў Кіеўскай Русі, ВКЛ і Рэчы Паспалітай.

Другі раздзел “Выданні мінскіх друкарняў” прадстаўляе кнігі аб Мінску, падрыхтаваныя і выдадзеныя выдавецтвамі і друкарнямі, якія існавалі ў горадзе ў XIX – пачатку XX ст.
Трэці раздзел “Мінск кніжны” працягвае дэманстраваць выданні аб Мінску. Тут прадстаўлены кнігі, выдадзеныя ў ХХ ст. – пачатку 2000-х гг., сярод якіх  асобныя манаграфічныя даследаванні, прысвечаныя гісторыі горада, фотаальбомы з выявамі Мінска губернскага, савецкага і сучаснага. 

Чацвёрты, пяты і шосты раздзелы выстаўкі дэмаструюць дасягненні ў кнігавыдавецкай справе на сённяшні дзень. Прадстаўлены кнігі-лаўрэаты Міжнароднага конкурсу “Мастацтва кнігі” дзяржаў-удзельніц СНД за 2004 – 2012 гг., Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”, Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу “За лепшы твор”, спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” за апошнія пяць гадоў.

Выстаўка працуе з 11.00 да 17.00 акрамя панядзелка і аўторка
па адрасе: Мінская гарадская ратуша (пл. Свабоды, 2а),
. Тэлефоны для даведак: 321 24 30, 321 24 38
Уваход толькі з эксурсаводам (група ад 10 чалавек).

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Выстаўка «Беларуская кніга: гісторыя і сучаснасць»» в , место проведения выставки  - «».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.